Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Казкi (на белорусском языке) - Гримм братья Якоб и Вильгельм - Страница 24
I вось яна надумала: "А цi не ў гэтым ранцы хаваецца ўся яго дзiвосная сiла? " - i яна прыкiнулася такой ласкавай, расчулiла яго i кажа:
- Зняў бы ты свой стары ранец, ён так псуе твой выгляд, што мне прыходзiцца за цябе чырванець.
- Мая любачка, - адказаў ён, - гэты ранец i ёсць самы вялiкi мой скарб; пакуль ён у мяне, я не баюся нiчога на свеце, - i ён растлумачыў ёй, якой чароўнай сiлай той валодае.
Тут кiнулася яна яму на шыю, быццам хочучы яго расцалаваць, а ў гэты час спрытна зняла ў яго з плячэй ранец i, схапiўшы яго, уцякла.
Калi яна апынулася адна, яна стукнула па ранцу i загадала салдатам схапiць i звязаць iх ранейшага гаспадара i выгнаць яго з каралеўскага палаца. Яны паслухалiся, i тады каварная жонка выклiкала яшчэ салдат, каб прагналi яны яго зусiм з каралеўства. I давялося б яму загiнуць, калi б не засталося ў яго шапачкi. Толькi ўдалося яму вызвалiць рукi, павярнуў ён на галаве некалькi разоў шапачку, - i зараз жа пачалi грукатаць гарматы, усё было разгромлена, i давялося самой каралеве iсцi да яго i прасiць у яго лiтасцi. Яна так ласкава яго прасiла i абяцала выправiцца, што нарэшце ўгаварыла яго заключыць мiр. I прыкiнулася яна такой любячай, што здолела хутка яго абдурыць, i ён расказаў ёй, што калi хто i захопiць у яго ранец, то ўсё ж яго адолець нельга да таго часу, пакуль ёсць у яго гэтая старая шапачка.
Выведаўшы гэтую тайну, яна пачакала, пакуль ён заснуў, забрала ў яго шапачку i загадала выпхнуць яго на вулiцу. Але застаўся ў яго яшчэ ражок; i вось, моцна разгневаўшыся, пачаў ён дзьмуць у яго з усёй сiлы. I ўмомант павалiлася ўсё - сцены i крэпасць, гарады i вёскi, i былi забiты пры гэтым кароль з каралевай. I каб не перастаў ён дзьмуць у свой ражок, ператварылася б усё ў развалiны i не засталося б каменя на каменi.
I вось з таго часу нiхто ўжо больш не адважваўся выступаць супраць яго, i стаў ён каралём над усёю краiнай.
БЕЛАСНЕЖКА I КРАСНАЗОРКА
На краi лесу, у маленькай хацiнцы, адзiнока жыла бедная ўдава. Перад хацiнкай у яе быў сад, а ў садзе раслi два ружовыя кусты. На адным з iх цвiлi белыя ружы, а на другiм - чырвоныя. I былi ў яе дзве дачкi - адна бялей за белую ружу, другая румяней за чырвоную. Адну празвалi Беласнежкай, другую Красназоркай.
Абедзве дзяўчынкi былi сцiплыя, добрыя, працавiтыя, паслухмяныя. Здавалася, увесь свет абыдзi - не знойдзеш лепшых! Толькi Беласнежка была цiшэй i ласкавей, чым яе сястра. Красназорка любiла бегаць i скакаць па лугах i палях, збiраць кветкi, лавiць пеўчых птушак. А Беласнежка больш ахвотна заставалася каля мацi: дапамагала ёй па гаспадарцы або чытала што-небудзь услых, калi рабiць было нечага.
Сёстры так моцна любiлi адна адну, што ўсюды хадзiлi разам, узяўшыся за рукi. I калi Беласнежка гаварыла: "Мы нiколi не расстанемся", то Красназорка дадавала: "Да таго часу, пакуль жывыя!" А мацi заканчвала: "Ва ўсiм дапамагайце адна адной i ўсё дзялiце пароўну".
Часта абедзве сястры хадзiлi ўдваiх у дрымучы лес збiраць спелыя ягады. I нi разу нiводзiн драпежны звер не крануў iх, нiводзiн маленькi звярок, убачыўшы iх, не схаваўся ад страху. Зайчык смела браў капусны лiст з рук у сясцёр, дзiкая каза, як дамашняя, пасвiлася ў iх на вачах, алень весела скакаў, а лясныя птушкi i не думалi ўцякаць ад дзяўчатак - яны сядзелi на галiнках i спявалi iм усе песнi, якiя толькi ведалi.
Нiколi нiякай бяды не было з iмi ў лесе. Калi, бывала, яны забавяцца i ноч застане iх у гушчары, то клалiся побач на мяккi мох i спакойна засыналi да ранiцы. Мацi ведала гэта i зусiм не трывожылася за iх.
Беласнежка i Красназорка так чыста прыбiралi заўсёды сваю хату, што i заглянуць туды было прыемна.
Летам за ўсiм прыглядала Красназорка. Кожнай ранiцай, перш, чым прачыналася мацi, яна ставiла каля яе пасцелi букет кветак, а ў букеце абавязкова было па кветачцы з кожнага ружовага куста - белая ружа i чырвоная.
А зiмой у хаце гаспадарыла Беласнежка. Яна раскладала ў ачагу агонь i вешала на крук кацялок над агнём. Кацялок быў медны, але блiшчаў, як залаты, так ярка ён быў начышчаны.
Вечарам, калi за вокнамi хадзiла мяцелiца, мацi гаварыла:
- Iдзi, Беласнежка, зачынi шчыльна дзверы.
I яны ўтраiх садзiлiся перад ачагом.
Мацi даставала акуляры, раскрывала вялiкую тоўстую кнiгу i пачынала чытаць, а абедзве дзяўчынкi сядзелi за сваiмi калаўротамi, слухалi i пралi. Каля iх на падлозе ляжаў баранчык, ззаду, на седале, схаваўшы галаву пад крыло, - белы галубок.
Але аднойчы, калi яны сядзелi перад агнём i бавiлi вечар за кнiгай i калаўротам, хтосьцi нясмела пастукаўся ў дзверы, быццам прасiў упусцiць яго.
- Чуеш, Красназорка? - сказала мацi. - Адчынi хутчэй! Гэта, напэўна, якi-небудзь падарожнiк шукае ў нас прытулку i адпачынку.
Красназорка пайшла i адсунула засаўку. Яна думала, што ўбачыць за дзвярыма стомленага чалавека, якога застала непагадзь.
Ды не, на парозе стаяў не чалавек. Гэта быў мядзведзь, якi адразу ж прасунуў у дзверы агромнiстую чорную галаву.
Красназорка гучна ўскрыкнула i адскочыла назад. Баранчык забляяў. Галубок заляпаў крыламi. А Беласнежка схавалася ў самы цёмны куток, за ложак мацеры.
Мядзведзь паглядзеў на iх i сказаў чалавечым голасам:
- Не бойцеся! Я не зраблю вам нiякага зла. Я проста вельмi замёрз i хацеў бы хоць трохi сагрэцца ў вас.
- Ах ты, бедны звер! - сказала мацi. - Кладзiся вось тут, каля агню... Толькi глядзi не падпалi незнарок шубу.
Пасля яна закрычала:
- Беласнежка! Красназорка! Iдзiце хутчэй сюды! Мядзведзь не зробiць вам нiчога дрэннага. Ён разумны i добры.
Абедзве дзяўчынкi падышлi блiжэй, а за iмi баранчык i галубок. I неўзабаве ўжо нiхто з iх не баяўся мядзведзя.
- Дзецi, - сказаў мядзведзь, - вам трэба пачысцiць маю шубу, а то яна ўся ў снезе.
Дзяўчаткi прынеслi мяцёлку, абмялi, пачысцiлi густую мядзведжую футру, i мядзведзь расцягнуўся перад агнём, забурчаў ад задавальнення.
А Беласнежка i Красназорка даверлiва прымасцiлiся каля яго i давай тармасiць свайго непаваротлiвага госця. Яны кудлацiлi яго шэрсць, станавiлiся яму на спiну нагамi, штурхалi то ў адзiн бок, то ў другi, дражнiлi арэхавымi палкамi. А калi звер пачынаў раўцi, яны гучна смяялiся.
Мядзведзь дабрадушна дазваляў гуляць з iм, але калi яго вельмi даймалi, роў:
- Беласнежка! Красназорка!
- Предыдущая
- 24/72
- Следующая