Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Казкi (на белорусском языке) - Гримм братья Якоб и Вильгельм - Страница 23
- Ды з дня ў дзень адно i тое ж, - адказаў вугальшчык, - кожны вечар бульба; хочаш са мной падсiлкавацца - будзеш госцем маiм.
- Дзякуй, - сказаў вандроўнiк, - але я не хачу забiраць у цябе тваю вячэру: на госця ты не разлiчваў; а вось, калi табе хочацца, то я цябе запрашаю на вячэру.
- А хто ж табе прыгатуе вячэру? - спытаў вугальшчык. - Я бачу, што ў цябе з сабою нiчога няма; а тут i дзве гадзiны пройдзеш - нiкога не спаткаеш, хто мог бы даць табе што-небудзь паесцi.
- А ежа ўсё-такi будзе, - адказаў вандроўнiк, - ды яшчэ такая смачная, якой ты нi разу не каштаваў.
I вось выцягнуў ён з кiшэнi абрус, расклаў яго на зямлi i кажа:
- Абрус, накрыйся! - I зараз жа паявiлася смажанае i варанае, i было яно гарачае, быццам толькi што з кухнi прынесена.
Вугальшчык вытрашчыў вочы, але доўга прасiць сябе не прымусiў, падсеў да ежы i пачаў запiхваць у свой чорны рот кавалкi, самыя большыя. Калi яны паелi, ухмыльнуўся вугальшчык i кажа:
- Паслухай, а твой абрус мне падабаецца; ён быў бы мне ў лесе вельмi зручны, бо тут нiхто не зварыць табе чаго-небудзь смачнага. Давай мяняцца. Вунь вiсiць у мяне ў кутку салдацкi ранец; хаця ён i стары i на выгляд несамавiты, затое схаваны ў iм дзiвосныя сiлы; мне ён, бадай, больш не патрэбны, i я гатовы памяняць яго на абрус.
- Але спярша мне трэба даведацца, якiя ў iм дзiвосныя сiлы прытоены, сказаў вандроўнiк.
- А я табе растлумачу, - адказаў вугальшчык. - Вось як стукнеш ты па iм рукой, то з'явiцца зараз жа яфрэйтар з шасцю салдатамi, узброенымi з ног да галавы, i што ты iм нi загадаеш, тое яны i зробяць.
- Што ж, - сказаў вандроўнiк, - я, бадай, гатовы памяняцца, - i ён аддаў вугальшчыку абрус, зняў са сцяны ранец, павесiў яго сабе на спiну i развiтаўся.
Прайшоў ён частку шляху, i захацелася яму выпрабаваць дзiвосную сiлу свайго ранца, ён ляпнуў па iм рукой, i ўмомант перад iм з'явiлася сямёра воiнаў, i яфрэйтар сказаў:
- Што загадаеш, мой спадар i пан начальнiк?
- Адпраўляйцеся паскораным маршам да вугальшчыка i запатрабуйце ў яго назад мой абрус-самабор.
Яны зрабiлi "налева кругом" i неўзабаве прынеслi тое, што ён загадаў, яны адабралi ў вугальшчыка, не доўга пытаючыся, абрус-самабор.
Затым ён загадаў iм вярнуцца назад у ранец i адправiўся далей, спадзеючыся, што шчасце яму ўсмiхнецца яшчэ больш. На заходзе сонца прыйшоў ён да другога вугальшчыка, якi гатаваў сабе на цяпельцы вячэру.
- Хочаце павячэраць разам са мной? - спытаў яго мурзаты хлопец. - Бульба з соллю адна, а сала нi крышана, дык падсаджвайся да мяне блiжэй.
- Не, - адказаў вандроўнiк, - ужо будзь ты ў мяне на гэты раз госцем, - i ён разаслаў свой абрус; i паявiлiся на iм зараз жа самыя цудоўныя стравы. Селi яны побач, пачалi пiць i развесялiлiся.
Паеў вугальшчык i кажа:
- Ага, вось ляжыць наверсе ў мяне на палiцы старая, паношаная шапка, але ў яе дзiвосныя ўласцiвасцi: варта яе надзець ды павярнуць на галаве, i ўмомант з'явяцца гарматы, i будзе наведзена iх аж дванаццаць у рад, i яны ўсё перастраляюць, - нiхто перад iмi не выстаiць. Шапка ж мне не патрэбна, а за твой абрус я ахвотна яе табе аддаў бы.
- Што ж, гэта, бадай, падыходзiць, - адказаў хлопец, узяў шапку, надзеў яе, а вугальшчыку пакiнуў свой абрус.
Прайшоў ён частку дарогi i стукнуў аб свой ранец, i яго салдаты прынеслi яму назад абрус. "Адно да аднаго падыходзiць, - падумаў ён, - але мне здаецца, што шчасце маё яшчэ наперадзе". I спадзяваннi яго не падманулi.
Прайшоў ён яшчэ дзень i прыйшоў да трэцяга вугальшчыка; гэты таксама запрасiў яго, як i тыя, паспытаць яго бульбы без сала. Але ён запрасiў яго паесцi з iм на абрусе-самаборы, i гэта так прыйшлося вугальшчыку да густу, што ён прапанаваў яму ражок, якi валодаў зусiм iншымi ўласцiвасцямi, чым шапачка. Калi на гэтым ражку зайграць, то паваляцца ўсе сцены i крэпасцi i ператворацца ўсе гарады i вёскi ў развалiны. I вось, хаця ён i аддаў вугальшчыку за ражок абрус, але зараз жа загадаў сваiм салдатам яго зноўку вярнуць. Нарэшце апынулiся ў яго i ранец, i шапачка, i ражок.
- Цяпер, - сказаў ён, - у мяне, бадай, ёсць усё; час i дамоў вяртацца i паглядзець, як маiм братам жывецца.
Вярнуўся ён дамоў, а браты тым часам пабудавалi сабе за срэбра i золата цудоўны дом i жылi прыпяваючы. Зайшоў ён да iх у дом у пашарпанай свiтцы, на галаве зашмальцаваная, паношаная шапачка ды стары ранец за плячыма - яны яго i за брата свайго прыняць не хацелi. Пачалi над iм насмiхацца i кажуць:
- Ты вось сябе нашым братам лiчыш, а срэбрам ды золатам пагрэбаваў i пажадаў сабе большага шчасця. Не, наш брат з'явiцца акружаны пышнасцю багацеем, ужо ж напэўна магутным каралём, а не якiмсьцi жабраком, - i прагналi яны яго з двара.
Тут разгневаўся ён i пачаў бiць па сваiм ранцу да таго часу, пакуль не сталi перад iм у шарэнзе сто пяцьдзесят салдат. Ён загадаў iм акружыць дом сваiх братоў, а двум салдатам сказаў узяць пруты i надзерцi скуру двум ганарлiўцам, пакуль тыя не пазнаюць, хто ён такi. Паднялася вялiкая мiтусня, збеглiся людзi, каб пасобiць братам у бядзе, але з салдатамi нiяк не маглi справiцца. Нарэшце далажылi аб тым каралю, i быў кароль незадаволены i загадаў выслаць свайго начальнiка з атрадам салдат, каб выгнаць з горада парушальнiкаў парадку; але ў чалавека, якi валодаў ранцам, аказаўся неўзабаве куды большы атрад, i ён прымусiў адступiць каралеўскага начальнiка i яго салдат з разбiтымi насамi назад. I сказаў кароль:
- Гэтага збеглага злодзея трэба, аднак, злавiць.
На другi дзень ён выслаў супраць яго большы атрад, але поспех быў яшчэ меншы. Той выставiў супраць яго салдат яшчэ больш, i, каб хутчэй скончыць з каралеўскiм атрадам, ён павярнуў на галаве раз-другi сваю шапку - i пачалi смалiць цяжкiя гарматы, i каралеўскiя салдаты былi разбiты i пусцiлiся наўцёкi.
- А цяпер я не заключу мiру, - сказаў ён, - пакуль кароль не аддасць мне дачку сваю за жонку i пакуль я не буду кiраваць усёй краiнай.
Аб гэтым ён i загадаў паведамiць каралю, i той сказаў сваёй дачцэ:
- Што цяпер рабiць? Давядзецца выканаць тое, што ён патрабуе. Калi хацець захаваць мiр i карону на галаве, то мне нiчога не застаецца iншага, як выдаць цябе за яго замуж.
I вось справiлi вяселле; але маладой каралеве было крыўдна, што муж у яе просты чалавек. Носiць падзёртую шапачку, за плячыма стары ранец. Ёй вельмi хацелася ад яго збавiцца, i яна думала дзень i ноч, як бы гэта ёй зрабiць.
- Предыдущая
- 23/72
- Следующая