Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - Ницше Фридрих Вильгельм - Страница 54
- калi, гуляючы, я плаваў у глыбiнях святла, i птушка-мудрасць прылятала да свабоды маёй;
- i казала мне так: "Зiрнi, няма нi верху, нi нiзу! Усюды ўзлятай, цi то ўгору, а цi то ўнiз - ты ж лёгкi! Спявай! Перастань гаварыць;
- цi ж усе словы створаны не для цяжкiх? Цi ж усе словы не хлусяць лёгкiм! Спявай! Перастань гаварыць!"
- о, як не iмкнуцца мне палымяна да Вечнасцi i да шлюбнага пярсцёнка над усiмi пярсцёнкамi - да Пярсцёнка Вяртання!
Нiколi яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю: бо я кахаю цябе, о Вечнасць!
Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!
ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ I АПОШНЯЯ
- "О, дзе ў свеце хто нарабiў большага глупства, як мiлажальнiкi? I што ў свеце спрычынiла болей пакут, чым дурасць мiлажальных? Гора тым, якiя любяць, але яшчэ не дасягнулi вышынi, якая вышэй за iх мiлажаль! Сказаў мне аднаго разу д'ябал: "I ў Бога есць сваё пекла: гэта Ягоная любоў да людзей". А нядаўна я чуў ад яго: "Бог памёр, ад мiлажальнасцi сваёй да людзей памёр ён".
Заратустра. Пра мiлажальных
Мядовая ахвяра
I зноў беглi месяцы i гады над душой Заратустры, а ён не заўважаў гэтага; але валасы ў яго пасiвелi. Аднаго разу сядзеў ён на каменi каля пячоры i моўчкi глядзеў удалечыню на ўздыбленыя марскiя нетры; звяры яго задуменна, пахаджалi вакол i, нарэшце, спынiлiся перад iм.
"О Заратустра, - сказалi яны, - цi не цiкуеш ты за сваiм шчасцем?"
"Што мне тое шчасце! - адказаў Заратустра. Даўно ўжо я не iмкнуся да шчасця - я iмкнуся да свае справы". - "О Заратустра, - сказалi звяры, - ты кажаш так, быццам паверх усякае меры перапоўнены дабром. Быццам ты плывеш у блакiтным возеры шчасця!" - "Ах вы, хiтруны, - адказаў Заратустра, усмiхаючыся, - якi ўдалы вобраз вы выбралi! Аднак вы ведаеце, што шчасце маё цяжкае i не падобнае на рухлiвую хвалю: яно гняце i не адстае ад мяне, быццам растопленая смала".
Тады звяры зноў задумалiся i пачалi хадзiць вакол, пасля зноў спынiлiся перад iм. "О Заратустра, - казалi яны, - дык вось чаму ты робiшся ўсё жаўцейшы i чарнейшы, хоць валасы твае бялеюць i робяцца падобнымi на лён? Глянь, ты i праўда нiбыта ўвесь у смале!" - "Ды што вы такое кажаце, звярове мае, смеючыся адказаў Заратустра! - праўда, абылгаў я сваё шчасце, параўнаўшы яго з смалой. З усiмi пладамi, якiя спеюць, адбываецца тое самае, што i са мною. Гэта - мёд у жылах маiх; ён згушчае маю кроў, а душу робiць спакайнейшаю". "Мабыць, так яно i ёсць, - адказалi звяры, наблiжаючыся да яго, - а цi не хочаш ты сёння падняцца на высокую гару? Паветра празрыстае, i з гары свет лепей бачыцца, чым калi-небудзь iншым часам". - "Так яно, звярове мае, адказваў ён, - цудоўная ваша парада па сэрцы мне: я падымуся на высокую гару! Але паклапацiцеся, каб у мяне быў мёд - жоўты, чысты, празрысты, халодны, як лёд, залацiсты сотавы мёд. Бо ведайце, - там, угары, я хачу прынесцi мядовую ахвяру".
Але калi Заратустра дабраўся да вяршынi гары, ён адаслаў звяроў, якiя iшлi з iм, дамоў, i ўжо як убачыў, што застаўся адзiн, шчыра засмяяўся i, азiрнуўшыся, сказаў:
"Я гаварыў пра ахвяры i пра мядовую ахвяру: гэта была толькi зачэпка i, шчыра кажучы, карыснае дзiвацтва! Тут, угары, я магу гаварыць вальней, чым перад пячорамi пустэльнiкаў i свойскiмi жывёламi.
Ахвяраваць? Хутчэй я распускаю тое, што мне дораць, - марнатраўца з тысячай рук: як мне назваць гэта ахвярай!
I калi я хацеў мёду, я хацеў толькi прынады салодкага, густога мядовага соку, якiм ласуюцца бурклiвыя мядзведзi i дзiвосныя драпежныя птушкi:
- найлепшай прынады, якая так патрэбна паляўнiчым i рыбакам. Бо калi гэты свет падобны на лес, населены дзiкiмi звярамi, i на паляўнiчыя абшары, дык, па-мойму, ён яшчэ больш падобны на бяздоннае i поўнае мора,
- на мора, поўнае стракатых рыб i крабаў, мора, якое парадавала б нават багоў, калi б яны захацелi самi парабiцца рыбакамi i закiдваць мярэжы: такi багаты гэты свет на вялiкiя i малыя дзiвосы!
Асаблiва свет людскi, людское мора: я закiдваю ў яго залатую вуду i кажу: расхiнiся, бездань людская!
Расхiнiся i выкiнь мне рыб i блiскучых крабаў! Найлепшай прынадай наджу я сёння дзiвосных чалавечых рыб!
- само сваё шчасце я закiдваю ўдалячынь, ва ўсе староны, памiж усходам, зенiтам i захадам, каб убачыць, цi многа рыб сярод людзей пачне трапятацца i тузацца на прынадзе майго шчасця,
- пакуль, падчапiўшыся на вострыя, схаваныя кручкi, не давядзецца iм гэтым каляровым плотачкам безданi - дасягнуць маёй вышынi, вышынi сама зацятага лаўца чалавекаў i рыб.
Бо такi я ад пачатку, заваблiвы i панадны, цягну ўгору i ўзвышаю, выхоўваю i прыглядваю, бо нездарма ж я калiсьцi казаў сам сабе: "Будзь тым, хто ты ёсць!"
Няхай жа цяпер яны падымаюцца ўгору, да мяне: бо я чакаю азнакi, якая абвяшчае, што пачалася гадзiна сыходу майго; а сам я пакуль яшчэ не апускаюся ў людское мора, у якое сваiм часам мецьму апусцiцца.
Таму i чакаю я ў гэтых гарах, хiтры i пакеплiвы, без цярплiвасцi i нецярплiвасцi, а, бадай, як той, хто ўжо развучыўся трываць, бо "трываць" яму ўжо больш не даводзiцца.
Бо не спяшаецца доля мая: няйначай, забылася на мяне! Альбо прысела ў халадок за якiм-небудзь каменем i ловiць мух?
I сапраўды, за тое я ўдзячны сваёй вечнай долi, што яна не падганяе i не прыспешвае мяне, i не шкадуе яна часу на жарты i злосць: вось i сёння падняўся я на гэту высокую гару, каб лавiць рыб.
Цi лавiў хто калi-небудзь рыбу ў высокiх гарах? Але хай бязглуздае тое, што я раблю тут, угары: гэта ўсё-такi лепш, чым сядзець там, унiзе, урачыстым, пажаўцелым i пазелянелым ад чакання,
- надзьмутым ад чакання i гнеўным, як завыванне свяшчэннай буры, якая нецярплiва ляцiць з гор у далiны з лямантам: "Слухайце, а то я ўдару вас божым бiчом!"
Няма ў мяне непрыязнi да гэтых гняўлiвых, бо прыдатныя яны пад кпiны мае! Яны i павiнны быць настолькi нецярплiвыя, гэтыя велiзарныя, грымучыя барабаны: а раптам, калi iм сёння не дадуць слова, не атрымаюць яны яго нiколi?
Але я i доля мая, мы не звяртаемся нi да "Сёння", нi да "Нiколi": у нас ёсць цярплiвасць i час, нават лiшак i таго i другога, каб гаварыць. Бо калiсьцi ж павiнен прыйсцi ён, i нас ён тады не мiне.
Хто ж гэта павiнен прыйсцi i нас не мiнуць? - Наш Вялiкi Выпадак, наша вялiкае, будучае царства зямное, тысячагадовае царства Заратустры.
- Предыдущая
- 54/76
- Следующая