Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - Ницше Фридрих Вильгельм - Страница 48
17
Вось стаiць човен - ён гатовы плысцi туды, магчыма, у вялiкае Нiчога. Але хто захоча ўступiць у гэтае "магчыма"?
Нiхто з вас не хоча ўступiць у Човен Смерцi! Як жа так, вы ж стамiлiся ад свету?
Стомленыя ад свету! Не, вы яшчэ не адкiнулi нават зямлю! Я бачу, што вы ўсё яшчэ юрыце да зямлi i закаханыя ў сваю стомленасць ад яе!
Нездарма адвiсла ў вас губа - на ёй яшчэ сядзiць маленькае зямное жаданне! А ў вачах у вас хiба не носiцца аблачынка зямной радасцi, яшчэ не забытай?
Шмат добрых прыдумак ёсць на зямлi, адны - карысныя, другiя - прыемныя; дзеля iх варта любiць зямлю.
А некаторыя прыдумкi такiя добрыя, што яны, як жаночыя грудзi, карысныя i разам з тым прыемныя.
А вы, стомленыя ад свету! Вы, нядбальцы зямныя! Даць бы вам дубчыкам! Дубчыкам трэба вярнуць бадзёрасць вашым нагам!
Бо калi вы не хворыя i не аджылыя, ад каго стамiлася зямля, дык вы хiтрыя абiбокi або затоеныя пажадлiвыя каты, аматары прысмакаў. I калi не хочаце зноў весела бегаць, дык выпратвайцеся з зямлi!
Няма патрэбы лячыць невылечных: так вучыць Заратустра. Хай выпратваюцца з зямлi!
Але каб паставiць кропку, трэба болей мужнасцi, чым на пiсанне новых вершаў: гэта ведаюць усе лекары i паэты.
18
О братове мае, ёсць скрыжалi, створаныя стомленасцю, i ёсць скрыжалi, створаныя гультайствам - гультайскiя: кажуць яны адно, а хочуць, каб iх чулi па-рознаму.
Зiрнiце на гэтага змардаванага! Адна толькi пядзя аддзяляе яго ад мэты, але ў стомленасцi сваёй ён упарты i звалiўся ён тут, у пыл, гэты адважнiк!
Ад стомленасцi пазяхае ён на шлях свой, на зямлю, на мэту i на сябе: i лепей пакутуе, а нi кроку не хоча ступiць далей, упарцiцца:
- пакутаваць за пядзю ад сваёй мэты! Сапраўды, яшчэ давядзецца за валасы цягнуць яго на нябёсы, - такога героя!
Але лепш пакiньце яго там, дзе ён ляжыць, каб сышоў да яго суцешнiк-сон з асвяжальным пошумам дажджу.
Хай ляжыць, пакуль сам не прачнецца, пакуль сам не адмовiцца ад усялякае стомы i ад усяго, што стома вяшчала ягонымi вуснамi!
Толькi, братове мае, адганiце ад яго сабак, гэтых умлелых лiзуноў, увесь гэты гамуз свалаты:
- увесь гэты гамуз "адукаванай" набрыдзi, што раз'ядаецца на поце герояў!
19
Я замыкаю сябе ў кола i святыя гранiцы; чым вышэй горы, на якiя я ўзыходжу, тым меней людзей падымаецца са мною: з сама свяшчэнных гор я будую горны хрыбет.
Куды б вы нi падымалiся разам са мною, братове мае, глядзiце, каб не падымаўся разам з вамi якi-небудзь захрыбетнiк.
Захрыбетнiк: гэта чарвяк, паўзун, плазун, якi шукае ранаў i патайных хворых закуткаў вашага сэрца, каб тлусцець, раз'ядаючыся на iх.
I ў тым уся штука ягоная, што ён адгадвае стомленасць у душах, якiя ўзыходзяць: у вашай тузе i бяссiллi, у вашай пяшчотнай ветлiвасцi, сарамяжлiвасцi ладзiць ён сваё мярзотнае логвiшча.
Дзе дужы бывае слабы, дзе высакародны - надта лагодны, там i ладзiць ён сваё мярзотнае логвiшча: захрыбетнiк жыве там, дзе ў вялiкага сэрца ў рубцах дробных ран.
Што ёсць найвышэйшы род сутнага i што ёсць найнiкчэмнейшы? Захрыбетнiк гэта сама найнiкчэмнейшы, але той, хто вялiкi, кормiць болей за ўсё захрыбетнiкаў.
Бо калi доўгая тая лесвiца, па якой душа можа ўзыходзiць угору i спускацца ў найглыбейшыя безданi, як не абсесцi яе мноству захрыбетнiкаў?
- бо калi душа шырокая i можа бегаць, блукаць i лунаць у сабе самой; калi гэта душа таго, хто патрэбен, душа, якая палка кiдаецца ва ўсё Выпадковае;
- душа сутная, якая апускаецца ў станаўленне; душа, якая валодае, якая прагне волi i палкiх парыванняў;
- душа, якая ўцякае ад сябе самой i зноў сябе даганяе, апiсваючы шырокiя кругi; душа мудрая, якую так соладка ўмаўляе неразумнасць;
- душа, якая сама сябе любiць, у якой усе рэчы набываюць iмкненне i супрацьборства, прылiў i адлiў свой: - о, як ёй не мець, найвышэйшай душы, найгоршага захрыбетнiка?
20
О братове мае, няўжо я жорсткi? Але я кажу так: што падае, - папхнi!
Усё цяперашняе - яно падае i распадаецца: хто яго ўтрымае! А я хачу яшчэ i папхнуць!
Цi зведалi вы асалоду - скочваць камянi ў прорву са спадзiстых скалаў? Глядзiце, як коцяцца людзi з цяпершчыны ў мае глыбiнi!
Я - уверцюра да iгры найлепшага музыкi, братове мае! Я - прыклад! Рабiце ж на мой прыклад!
I тых, каго не вучыце лётаць, вучыце хутчэй падаць!
21
Я люблю адважных: але мала быць рубакам, трэба яшчэ ведаць, каго рубаць!
I часта адвагi бывае болей у тым, каб утрымацца i прайсцi мiма: i захаваць сябе на больш вартага ворага!
Хай будуць ворагамi вам толькi тыя, хто варты нянавiсцi, а не пагарды: вы павiнны ганарыцца сваiмi ворагамi: так я калiсьцi вучыў вас.
На больш вартага ворага вы павiнны захаваць сябе, братове мае: таму многiх вы павiнны абмiнуць на дарозе сваёй,
- асаблiва ж безлiчны зброд, што гарлае вам у вушы пра народ i народы.
Захавайце ж чыстым сваё вока ад iхнiх "за" i "супраць"! Многа там правiльнага, а многа i няправiльнага: i напоўнiцца гневам той, хто аддасць iм увагу сваю.
Углядацца ў iх, рубаць iх - гэта адно i тое самае; лепей iдзiце ў лясы i ўкладзiце мячы вашыя ў похвы!
Iдзiце сваiмi дарогамi! А народу i народам дайце - хай iдуць сваiмi! Сапраўды, цёмныя дарогi iхнiя, не азораныя анiводнай надзеяй!
Хай гандляр пануе там, дзе ўсё, што блiшчыць яшчэ, - гэта толькi яго золата! Час каралёў мiнуўся: што сёння завецца народам, не заслугоўвае каралёў.
Бачыце ж, як народ пачаў пераймаць гандляроў: здабывае любую выгоду з усякага смецця!
Яны падглядваюць адно аднаго, яны пераймаюць адно аднаго - i гэта ў iх называецца "добрым суседствам". О шчасныя, далёкiя часiны, калi народ казаў сабе: "Я хачу быць над народамi!"
Бо, братове мае: лепшае павiнна панаваць, лепшае хоча панаваць! А дзе вучэнне кажа iнакш, там не хапае лепшых.
22
Пра што б яны крычалi, калi б хлеб свой елi дарам? Падтрыманне жыцця ў целе - вось адзiнае, што падтрымлiвае iх iснаванне i дае змест яму; i хай нялёгка iм гэта даецца.
Яны - драпежныя звяры: у iх "працы" жыве драпежная прага спажывы, i калi яны кажуць: "зарабiць", мне чуецца "абхiтрыць"! I хай нялёгка даецца iм гэта!
Больш драпежнымi павiнны стаць яны, хiтрэйшымi, разумнейшымi i быць больш падобнымi да чалавека, бо ён - сама драпежны звер.
Ва ўсiх звяроў чалавек адабраў iх цноты: таму ўсё i даецца яму цяжэй, чым звярам.
- Предыдущая
- 48/76
- Следующая