Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - Ницше Фридрих Вильгельм - Страница 13
"Гаварыць праўду i добра валодаць лукам i стрэламi", - лiчылася годнаю, але i нялёгкаю справаю кожнага народа, ад якога паходзiць маё iмя - iмя, якое я нашу з годнасцю i гонарам, хоць i нялёгка мне гэта.
"Шанаваць бацьку i мацi i да патаемных глыбiняў душы аддавацца iх волi" такая скрыжаль пераадолення другога народа, якi ўзвёў яе над сабою i зрабiўся магутнай i вечнай сiлай яе.
"Захоўваць вернасць i ў iмя яе ахвяраваць крывёю i гонарам нават у лiхiх i небяспечных дзеях" - так, павучаючыся, пераадольваў сябе другi народ, i, пераадольваючы, вялiкiя надзеi панёс ён у сабе.
Сапраўды, людзi самi сабе зрабiлi ўсё сваё дабро i зло. Сапраўды, не пазычалi яны i не знайшлi нiчога, i нiшто не ўпала само да iх, быццам голас з неба.
Спачатку чалавек даў каштоўнасць рэчам, каб гэтым захаваць сябе; ён даў рэчам сэнс, чалавечы сэнс. Таму i назваў сябе чалавекам, што пачаў ацэньваць.
Ацэньваць - гэта ствараць. Чуеце вы, творцы! Ацэнка прыўлашчвае каштоўнасць усiм ацэненым рэчам. Толькi праз ацэнку з'яўляецца каштоўнасць: без ацэньвання быў бы пусты арэх быцця. Чуеце вы, творцы!
Перамена каштоўнасцяў - гэта перамена творцаў. Заўсёды будзе разбуральнiкам той, хто робiцца творцам.
Калiсьцi творцамi былi цэлыя народы, i толькi потым - асобныя людзi; сапраўды, асобны чалавек - гэта сама маладое з усяго створанага.
Скрыжалi даброцяў павесiлi над сабою народы. Любоў, якая iмкнецца загадваць, i любоў, якая прагне слухацца, разам стварылi гэтыя скрыжалi.
Iмкненне да статка больш даўняе за iмкненне да свайго "Я": i пакуль добрае iмкненне азначае волю статку, толькi дрэннае сумленне скажа: "Я".
Сапраўды, падступнае i бессардэчнае "Я", якое шукае сваёй выгоды ў выгодзе многiх, - не пачатак статка, а пагiбель яго.
Хто любiць i стварае - вось ён быў заўсёды творцам дабра i зла. Агонь любовi i гневу палае на iмёнах усiх дабрачыннасцяў.
Шмат краiн i народаў пабачыў Заратустра, але не знайшоў ён на цэлай зямлi большае сiлы, чым творы тых, што любяць: Дабро i Зло - iх iмёны.
Сапраўды, пачварная сiла i ўлада гэтай пахвалы i гэтага паганьбення. Скажыце мне, братове мае, хто адолее iх? Хто накiне аковы на тысячагаловага звера, скажыце?
Тысяча мэт было дагэтуль, бо была тысяча народаў. Цяпер не хапае толькi кайданоў на тысячагаловага звера, не хапае адной мэты. У чалавецтва яшчэ пакуль што няма мэты.
Але скажыце мне, братове мае: калi ў чалавецтва дагэтуль няма мэты, дык цi ёсць яно само, цi яго яшчэ няма?
Так сказаў Заратустра.
Пра любоў да блiзкага
"Вы тулiцеся да блiзкага i гаворыце прыгожыя словы. А я кажу вам: ваша любоў да блiзкага - гэта толькi любоў да самога сябе.
Вы ўцякаеце да блiзкага ад самiх сябе i хацелi б выдаць гэта за дабрачыннасць; а я наскрозь бачу вашу "самаадданасць".
"Ты" старэйшае за "Я"; "Ты" абвешчана свяшчэнным, але пакуль што не прызнана свяшчэнным "Я": i вось - чалавек тулiцца да блiзкага.
Хiба ж заклiкаю я вас любiць блiзкага? Я лепей параю вам уцякаць ад блiзкiх i любiць далёкiх!
Вышэй за любоў да блiзкага стаiць любоў да далёкага i будучага; вышэй за любоў да чалавека - любоў да дзеяў i прывiдных яваў.
Гэтая прывiднасць, што лунае над табой, браце мой, прыгажэйшая за цябе; чаму б табе не аддаць ёй сваё цела i кроў? Але ты баiшся i ўцякаеш да блiзкага.
Вы не трываеце сябе i недастаткова сябе любiце: i вось вы хочаце спакусiць блiзкага свайго на любоў да вас i пазалацiць сябе ягонымi аблудамi.
Я хацеў бы, каб вы не трывалi ўсiх гэтых блiзкiх i суддзяў iхнiх; тады вы мусiмеце стварыць з самiх сябе сябра з перапоўненым сэрцам.
Вы запрашаеце сведку, калi хочаце, каб вас пахвалiлi; i калi вы пераканалi яго думаць пра вас добра, тады i самi пачынаеце думаць пра сябе добра.
Хлусiць не толькi той, хто гаворыць насуперак таму, што ён ведае, а найперш той, хто гаворыць насуперак свайму няведанню. Менавiта так вы стасункуецеся памiж сабою, уводзячы наконт сябе ў зман сваiх суседзяў.
Неразумны гаворыць пра сябе так: "Стасункi з людзьмi псуюць характар, асаблiва калi яго няма".
Адзiн iдзе да блiзкага, бо шукае сябе, а другi - бо хоча страцiць сябе. Ваша неразумная любоў да сябе ператварае вашу адзiноту ў турму.
Далёкiя расплачваюцца за вашу любоў да блiзкага; i кожны раз, калi вы зберацеся ўпяцёх, шосты павiнен памерцi.
Я не люблю вашых святаў: надта багата актораў сустракаю я там, i нават гледачы часта прыкiдваюцца акторамi.
Не пра блiзкага я вучу вас, а пра сябра. Хай будзе сябар вам святам зямлi i прадчуваннем Звышчалавека.
Я вучу вас пра сябра i поўнiцу сэрца ягонага. Але трэба ўмець быць губкай, калi хочаш, каб цябе любiлi ад поўнiцы сэрца.
Я вучу вас пра сябра, пра шалю дабра, на якой свет стаiць, дасканалы i завершаны; я вучу вас пра стваральнага сябра, якi заўсёды гатовы адарыць такiм светам.
I як гэты свет разгортваецца перад iм, так, згортваючыся, зноў вяртаецца да яго, падобна да станаўлення дабра праз зло, падобна да станаўлення мэты праз выпадак.
Хай будзе табе будучае i далёкае прычынаю твайго сённяшняга: у сябру сваiм любi Звышчалавека, як прычыну сваю любi.
Братове мае, любiць блiзкага не запрашаю я вас, я заклiкаю вас любiць далёкага".
Так сказаў Заратустра.
Пра дарогу стваральнiка
"Браце мой, ты хочаш асамотнiцца? Хочаш шукаць дарогi да самога сябе? Пацярпi крыху i выслухай мяне.
"Хто шукае, той лёгка губляе сябе. Усякае асамотненне ёсць грэх" - так кажа статак. А ты доўга быў у статку.
I голас ягоны яшчэ доўга будзе гучаць у табе. I калi ты скажаш: "У мяне ўжо не адно сумленне з вамi", - гэта будзе скарга i боль.
Бачыш, гэты самы боль народжаны ў табе адным сумленнем: апошнiм водблiскам гэтае сумленне яшчэ ўспыхвае на смутку тваiм.
Але ты хочаш iсцi дарогаю смутку, бо гэта дарога да цябе самога? Тады пакажы, што маеш на гэта i права, i новую сiлу!
А цi ёсць ты новае права i новая сiла? Першы рух? Кола, якое круцiцца само сабою? Цi можаш ты прымусiць зоркi абарочвацца вакол цябе?
О, як многа любацерпцаў за вышыню! I тых, каму яна курчамi славалюбства выходзiць! Пакажы мне, што ты не любацерпец i славалюбец!
О, як многа вялiкiх iдэй, дзеянне якiх падобнае да кавальскiх мяхоў: ад iх чалавек надзiмаецца i робiцца яшчэ пусцейшы.
- Предыдущая
- 13/76
- Следующая