Вы читаете книгу
Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке)
Автор неизвестен
Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) - Автор неизвестен - Страница 12
Тым часам Святы Георг спешыўся i, падцягваючы папругу, з усходнiм красамоўствам выказваў свайму каню ўсё, што думае пра яго i пра ўсiх яго сваякоў.
Хлопчык прабраўся да рыцара i, каб дапамагчы, узяўся патрымаць яго дзiду.
- Усё было цудоўна, Святы Георг, - выдыхнуў ён. - Мо вы яшчэ пару раўндаў згулялi б?
- Не думаю, - адказаў рыцар. - Баюся, што гэты новаспечаны герой, пачуўшы, як яго вiтаюць, раздзьмецца ад пыхi, i яшчэ невядома, што можа прыйсцi яму ў галаву. Лепей я прыкончу яго ўжо зараз.
Святы Георг ускочыў у сядло, узяў у хлопчыка дзiду i ласкава ўсмiхнуўся яму.
- Не хвалюйся, - сказаў ён, - я добра прыкмецiў, куды бiць, а цмок са свайго боку зробiць усё, каб я не прамахнуўся, бо для яго гэта адзiны шанец трапiць на банкет.
Святы Георг напусцiў на сябе суровасць, зручней узяў дзiду i, прыцiснуўшы яе тоўсты канец пад пахай, не паляцеў наўзгалоп, як першы раз, а цiхенька паехаў цмоку насустрач. Цмок прыгнуўся i заляскаў хвастом, як пугай. Пад'ехаўшы блiжэй, Святы Георг пачаў кружыць вакол цмока, не зводзячы вачэй з намечанага на цмокавай скуры месца. Цмок пераняў яго тактыку, i абодва змагары пачалi моўчкi кружыць па пляцоўцы. Гледачы баялiся зварухнуцца. Заключны раўнд доўжыўся даволi доўга - аж некалькi хвiлiн, але канец быў вокамгненны. Хлопчык ледзь паспеў заўважыць маланкавы рух рукi Святога Георга, потым дым, пазуры, хвасты, камякi зямлi - усё змяшалася, i калi пыл асеў, усе з радасным крыкам ускочылi i кiнулiся наперад. Цмок ляжаў нерухома, прышпiлены да зямлi дзiдай, а Святы Георг паспеў ужо спешыцца i стаяў у цмока на пузе.
Хлопчык спалохаўся, што бедны стары цмок сапраўды забiты, i, штурхаючыся, хутчэй палез праз натоўп. Калi ён падабраўся да свайго сябра, той прыўзняў павека, хiтра падмiргнуў хлопчыку i зноў "знепрытомнеў". Ён быў сапраўды моцна прышпiлены да зямлi, але дзiда патрапiла якраз у дамоўленае месца, так што крывi не пралiлося нi кроплi.
- Хiба вы не збiраецеся адсячы яму галаву, сэр? - спытаў у Святога Георга адзiн з тых, хто ставiў на цмока i цяпер, зразумела, прагнуў помсты.
- Мне здаецца, што сёння гэта рабiць не варта, - прыязна ўсмiхнуўшыся, адказаў Святы Георг. - Цяпер жа гэта можна зрабiць калi заўгодна. Дык навошта спяшацца? Думаю, спачатку мы ўсе пойдзем у вёску, крыху падмацуемся, а потым я з iм сур'ёзна пагутару i спадзяюся, ён зразумее свае памылкi.
Пачуўшы магiчнае "падмацуемся", натоўп выстраiўся роўнымi шэрагамi i чакаў сiгналу выступаць. Час, калi можна было балбатаць, вiтаць, бiцца аб заклад, мiнуўся - настаў час дзейнiчаць. Ухапiўшы дзiду абедзвюма рукамi, Святы Георг выцягнуў яе з зямлi i вызвалiў цмока. Той павольна падняўся, абтрос пыл i ўважлiва агледзеўся - цi добра ён выглядае?
Нарэшце ўсе рушылi: наперадзе Святы Георг на баявым канi, следам утаймаваны цмок з хлопчыкам, i крыху за iмi - усе астатнiя. Так яны дайшлi да шынка.
Калi Святы Георг крыху падмацаваўся, ён выйшаў да жыхароў вёскi i выступiў перад iмi з урачыстай прамовай. У прамове ён даводзiў, што, прыклаўшы шмат намаганняў, вызвалiў iх з-пад улады злоснага монстра. Цяпер iм няма болей на што скардзiцца, i ў вёсцы павiнен запанаваць мiр i спакой. Рыцар зазначыў, што надта захапляцца бойкамi - непрыстойна, бо можа надысцi час, калi iм давядзецца змагацца самiм, а гэта зусiм не тое, што глядзець на бойку здалёк. Святы Георг сказаў, што ведае пра барсука, якога яны трымаюць у стайнi, i загадаў тэрмiнова яго адпусцiць. Потым ён паведамiў, што цмок адумаўся, зразумеў, што паводзiў сябе недаравальна, i абяцаў болей так не рабiць. Калi ж цяпер вяскоўцы пасябруюць з цмокам i папросяць яго застацца ў гэтых мясцiнах, дык ён, можа, нават i пагодзiцца. Апроч таго, Святы Георг папярэдзiў, што хлусiць i выдумляць усякае рознае - вялiкi грэх. На гэтым прамова скончылася. Тады цмок штурхануў хлопчыка ў бок i шэптам прызнаўся, што нават ён сам не здолеў бы сказаць лепей.
Нарэшце воплескi змоўклi, i ўсе разышлiся па хатах рыхтавацца да банкету.
Банкеты звычайна - вельмi прыемная рэч, якая заключаецца галоўным чынам у смачнай ежы, пiтве i добрай кампанii. Але сама прыемнае тое, што банкеты ладзяць, калi нешта добра скончылася i ўжо няма пра што хвалявацца. А заўтрашнi дзень тады падаецца вельмi далёкiм.
Святы Георг быў шчаслiвы, што бойка адбылася i яму не прыйшлося забiваць цмока, бо, шчыра кажучы, ён зусiм не любiў забiваць, хоць нярэдка, на жаль, бываў вымушаны гэта рабiць.
Цмок таксама быў шчаслiвы, што бойка адбылася i ён выйшаў з яе без нiводнае драпiны, ды яшчэ здабыўшы сабе папулярнасць.
I хлопчык быў шчаслiвы, што бойка адбылася i, нягледзячы на гэта, абодва ягоныя сябры выдатна пачуваюцца i цудоўна ставяцца адзiн да аднаго.
I ўсе астатнiя былi шчаслiвыя, што бойка адбылася, а больш iм нiчога й не было трэба. Шчасце было поўнае!
Цмок паводзiў сябе вельмi шляхетна - ён са скуры вылузваўся, каб кожнаму дагадзiць i сказаць хоць некалькi прыемных словаў. Ён зрабiўся душою кампанii, i складвалася нават уражанне, што банкет быў наладжаны менавiта ў ягоны гонар. Святы Георг i хлопчык былi ўсяго толькi цмокавымi гасцямi на гэтым свяце. Але цмок зусiм не заганарыўся - наадварот, праз кожныя дзесяць хвiлiн, ён нахiляўся да хлопчыка i прасiў:
- Слухай! Ты ж правядзеш мяне дадому пасля банкету?! Ну, калi ласка!
I хлопчык кожны раз згодна кiваў, хоць абяцаў мацi доўга не затрымлiвацца.
Нарэшце банкет скончыўся, i ўсе пачалi разыходзiцца. У паветры гучалi запрашэннi, вiншаваннi, добрыя пажаданнi. Развiтаўшыся з апошнiм госцем, цмок таксама выйшаў на вулiцу. Ён пачухаў патылiцу, сеў пасярэдзiне дарогi i ўтаропiўся ў зорнае неба.
- Якая чароўная ноч! - кепска артыкулюючы, прамовiў ён. - Чароўныя зоркi! Чароўнае месца! Не палезу я нi на якую гару, застаюся тут. Хлопчык абяцаў давесцi мяне дадому - вось няхай i, вядзе. Я нi за што не адказваю. За ўсё адказвае ён.
Яго галава ўпала на моцныя грудзi, i цмок мiрна заснуў.
- Уставай, цмок! - жаласна прасiў хлопчык. - Ты ж ведаеш, што мяне чакае мама! А ты прымусiў мяне паабяцаць, што я давяду цябе дадому. Каб я ведаў, што так будзе, нiколi б не згадзiўся!
Хлопчык сеў побач з цмокам i горка заплакаў. Дзверы з шынка адчынiлiся, на дарогу ўпала палоска святла. Гэта Святы Георг выйшаў падыхаць халодным начным паветрам. Ён быў здзiўлены, убачыўшы перад сабой дзве постацi - вялiзнага нерухомага цмока i маленькага хлопчыка, якi быў у слязах.
- Предыдущая
- 12/20
- Следующая