Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Казкi (на белорусском языке) - Гримм братья Якоб и Вильгельм - Страница 64
Але жыў у караля леў, i быў ён зверам чарадзейным, ведаў аб усiх таямнiцах. Неяк увечары ён сказаў каралю:
- Ты думаеш, што ў цябе на самай справе дванаццаць паляўнiчых?
- Так, - адказаў кароль, - гэта дванаццаць паляўнiчых.
Тады леў i кажа:
- Ты памыляешся - гэта дванаццаць дзяўчат.
А кароль пярэчыць:
- Такога не можа быць... Ну, як ты мне дакажаш, што гэта дзяўчаты?
- О, загадай толькi рассыпаць у пярэдняй гарох, - адказаў леў, - i ты адразу пераканаешся. У мужчын крок цвёрды, упэўнены: яны пройдуць па гарошынах i не адну не зрушаць; а дзяўчаты - тыя iдуць дробненька, асцярожна, шаркаюць нагамi, вось гарошыны i раскотваюцца па падлозе.
Каралю спадабалася парада, i загадаў ён рассыпаць гарох у пярэдняй.
Але ў караля быў адзiн слуга, якi добра адносiўся да паляўнiчых. Пачуўшы, што iх хочуць выпрабоўваць, ён прыйшоў да дзяўчат i аб усiм расказаў.
Падзякавала слугу каралеўна i звярнулася да дзяўчат:
- Ну, цяпер усё залежыць ад вас - старайцеся ступаць па гарошынах цвёрдым, упэўненым крокам.
На другi дзень ранiцою кароль пазваў да сябе паляўнiчых. I калi яны апынулiся ў пярэдняй, дзе быў рассыпаны гарох, то прайшлi па гароху ўпэўнена i цвёрда, i паходка была ў iх моцная i прыгожая, i нi адна гарошына не пакацiлася, нават з месца не зрушылася.
Калi дзяўчаты пайшлi, кароль кажа iльву:
- Ты сказаў мне няпраўду: яны прайшлi, як мужчыны.
Леў растлумачыў:
- Дзяўчаты даведалiся, што iх будуць выпрабоўваць i абдумалi, як iм iсцi. Ты вось загадай паставiць у пярэдняй дванаццаць калаўротаў: прыдуць дзяўчаты, убачаць калаўроты i адразу абрадуюцца... мужчыны радавацца не будуць.
Каралю спадабалася парада, i ён загадаў паставiць у пярэдняй дванаццаць калаўротаў.
Ды слуга, якi жадаў дабра паляўнiчым, пайшоў i адкрыў i гэтую задуму караля. Застаўшыся сам-насам са сваiмi дзяўчатамi, каралеўна сказала iм:
- Трымайце сябе ў руках i на калаўроты нават не пазiрайце.
I вось, калi на другi дзень ранiцою кароль пазваў сваiх дванаццаць паляўнiчых, яны абыякава прайшлi праз пярэднюю, на калаўроты не зiрнулi нават.
Тады кароль зноў кажа iльву:
- Ты мяне падмануў: гэта мужчыны, на калаўроты яны не зiрнулi.
Леў адказаў:
- Яны i на гэты раз даведалiся, што iх хочуць выпрабаваць.
Але кароль ужо больш не верыў iльву. Дванаццаць паляўнiчых з гэтага часу заўсёды суправаджалi караля на паляваннi. Яны ўсё больш i больш яму падабалiся. Неяк у час палявання прыйшла вестка, што нявеста караля знаходзiцца ўжо ў дарозе. Пачула гэта сапраўдная нявеста i зрабiлася ёй крыўдна i балюча, так балюча, што нават сэрца амаль перастала ў яе бiцца, i яна, беспрытомная, упала. Кароль, убачыўшы, што з яго мiлым паляўнiчым нешта здарылася, падбег да яго. Жадаючы памагчы, ён сарваў у яго з рукi пальчатку. I тут убачыў ён пярсцёнак, якi падарыў сваёй нявесце, паглядзеў у твар i пазнаў яе. I захвалявалася яго сэрца, пацалаваў ён яе, а калi яна расплюшчыла вочы, сказаў:
- Ты - мая, а я - твой, i нiхто на свеце нас нiколi не разлучыць.
I кароль паслаў насустрач другой нявесце ганца i загадаў прасiць яе вярнуцца назад у сваё каралеўства, так як, маўляў, у яго ўжо ёсць жонка, а хто стары ключ знойдзе, таму новага не трэба.
Тут i вяселле згулялi. I леў зноў трапiў у мiласць да караля, бо ён жа яму ўсю праўду сказаў.
БРЭМЕНСКIЯ МУЗЫКI
Шмат гадоў таму жыў на свеце млынар. I быў у млынара асёл, разумны i дужы.
Доўга працаваў асёл на млыне, цягаў на спiне кулi з мукой i вось нарэшце састарыўся. Бачыць гаспадар: аслабеў асёл, не здатны больш для работы - i выгнаў яго з дому.
Спалохаўся асёл: "Куды я пайду, куды падзенуся? Стары я стаў i слабы".
А потым падумаў: "Пайду гэтак я ў нямецкi горад Брэмен i стану там гарадскiм музыкам".
Так i зрабiў. Пайшоў у нямецкi горад Брэмен.
Iдзе асёл па дарозе i крычыць па-аслiнаму. I раптам бачыць ён: ляжыць на дарозе сабака i цяжка дыхае.
- Чаму ты так запыхаўся, сабака? - пытае асёл. - Што з табой?
- Стамiўся, - гаворыць сабака. - Бег доўга, вось i запыхаўся.
- Што ж ты так бег, сабака? - пытае асёл.
- Ах, асёл, - гаворыць сабака. - Пашкадуй мяне. Жыў я ў паляўнiчага, доўга жыў. Па палях i балотах за дзiчынай для яго бегаў, а цяпер стары стаў,i надумаў мой гаспадар мяне забiць. Вось я i збег ад яго, а што далей рабiць не ведаю.
- Пойдзем са мной у горад Брэмен, - адказвае яму асёл, - зробiмся там музыкамi. Брэшаш ты гулка, голас у цябе добры - ты будзеш спяваць i ў барабан бiць. А я буду на гiтары iграць.
- Што ж, - гаворыць сабака, - пойдзем.
Пайшлi яны разам. Асёл iдзе, крычыць па-аслiнаму, сабака iдзе, брэша па-сабачы.
Iшлi яны, iшлi i раптам бачаць: сядзiць на дарозе кот, сумны сядзiць кот, невясёлы.
- Што ж ты такi сумны? - пытае яго асёл.
- Што ж ты такi невясёлы? - пытае сабака.
- Ах, - гаворыць кот, - пашкадуйце вы мяне, асёл i сабака. Жыў я ў сваёй гаспадынi, доўга жыў, - лавiў пацукоў i мышэй. А цяпер стары стаў, зубы ў мяне прытупiлiся, i захацела мая гаспадыня мяне ў рэчцы ўтапiць. Я i збег з дому. А што далей рабiць - не ведаю.
Асёл яму адказвае:
- Пойдзем з намi, кот, у горад Брэмен, станем там вулiчнымi музыкамi. Голас у цябе добры, ты будзеш спяваць i на скрыпцы iграць, сабака - спяваць i на барабане iграць, а я - спяваць i на гiтары iграць.
- Што ж, - гаворыць кот, - пойдзем.
Пайшлi яны разам.
Асёл iдзе, крычыць па-аслiнаму, сабака iдзе, брэша па-сабачы, кот iдзе, мяўкае па-кашачы.
Iшлi яны, iшлi. Праходзяць побач аднаго двара i бачаць: сядзiць на варотах певень i крычыць на ўсё горла: "Ку-ка-рэ-ку!"
- Ты што, пеўнiк, крычыш? - пытае яго асёл.
- Што з табой здарылася? - пытае яго сабака.
- Можа, цябе хто пакрыўдзiў? - пытае кот.
- Ах, - гаворыць певень, - пашкадуйце вы мяне, асёл, сабака i кот. Заўтра да маiх гаспадароў госцi прыедуць, i вось збiраюцца мае гаспадары зарэзаць мяне i зварыць з мяне суп. Што мне рабiць?
Адказвае яму асёл:
- Пойдзем з намi, певень, у горад Брэмен, i станем там вулiчнымi музыкамi. Голас у цябе добры, ты будзеш спяваць i на балалайцы iграць, кот будзе спяваць i на срыпцы iграць, сабака - спяваць i на барабане iграць, а я буду спяваць i на гiтары iграць.
- Што ж, - гаворыць певень, - пойдзем.
Пайшлi яны разам.
Асёл iдзе, крычыць па-аслiнаму, сабака iдзе, брэша па-сабачы, кот iдзе, мяўкае па-кашачы, певень iдзе, кукарэкае.
- Предыдущая
- 64/72
- Следующая
