Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Казкi (на белорусском языке) - Гримм братья Якоб и Вильгельм - Страница 33
Стукнуў ён яго разок - i ўзляцеў памешчык пад самыя аблокi.
А велiкан пайшоў да жонкi памешчыка.
- Дай жа, - гаворыць, - я i табе заадно выспятка дам, каб мужу твайму аднаму сумна не было.
Памешчыца ад выспятка яшчэ вышэй за памешчыка ўзляцела. Яна трошкi лягчэйшая за яго была. Вось лятаюць жонка i муж пад аблокамi.
Муж кажа:
- Жонка, спускайся да мяне.
А жонка адказвае:
- Не, муж, ты да мяне падымайся.
Муж кажа:
- Не, ты спусцiся, я не магу да цябе падняцца.
А жонка адказвае:
- Не, ты падымiся, я не магу да цябе спусцiцца.
Так яны i да гэтага часу ўсё лятаюць i спрачаюцца. А велiкан узяў свой жалезны кiй i пайшоў далей хадзiць па свеце.
КАРОЛЬ З ЗАЛАТОЙ ГАРЫ
Было ў аднаго купца двое дзяцей, хлопчык i дзяўчынка, i былi яны маленькiя i не ўмелi яшчэ хадзiць. Адправiў аднойчы купец за мора караблi з усiм таварам сваiм, i спадзяваўся шмат грошай з таго займець; але вось прынеслi вестку, што караблi тыя пайшлi на дно, патапiлiся. I зрабiўся ён замест багатага чалавека бедным, застаўся ў яго толькi кавалачак зямлi за горадам. Каб неяк пра гора забыцца, выйшаў чалавек з дому ў поле i там пачаў хадзiць, i раптам з'явiўся перад iм маленькi чорны чалавечак i пытае, чаго ён зажурыўся, якая ў яго самота на сэрцы. Сказаў тады купец:
- Калi б ты мог дапамагчы мне, то расказаў бы я.
- Хто ведае, - кажа чорны чалавечак, - можа, i дапамагу.
Прызнаўся тады купец, што ўвесь ягоны тавар у моры ўтапiўся, i застаўся ў яго толькi гэты кавалачак зямлi.
- А ты не бядуй, - падбадзёрыў чалавечак, - калi ты мне паабяцаеш даставiць сюды, на гэта вось месца, праз дванаццаць гадоў тое, што цябе ў нагу таўкане, то атрымаеш грошай столькi, колькi захочаш.
Падумаў купец: "Ну, гэта, пэўна, мой сабака", - а пра свайго маленькага сына ён забыўся, - i пагадзiўся тады; даў чорнаму чалавечку распiску, пячатку да яе прыклаў i дамоў накiраваў хутчэй.
Вярнуўся купец дадому, а маленькi сын узрадаваўся; пачаў, трымаючыся за лаву, да бацькi прабiрацца i моцна ўчапiўся ў каленi. Спалохаўся бацька, успомнiў пра сваё абяцанне i зразумеў цяпер, чаго ён у полi наабяцаў. А паколькi нiякiх грошай у скрынях, што стаялi ў пакоях, не знайшоў, то падумаў, што чалавечак, мабыць, пажартаваў. Мiнуў месяц, палез купец на гарышча, хацеў разбiраць там стары посуд з волава, каб прадаць яго, як раптам бачыць вялiкую кучу грошай. I радасна-весела зрабiлася яму. Пачаў ён зноў тавары купляць i неўзабаве зрабiўся купцом яшчэ больш важным, чым раней быў, i журбоцiцца яму цяпер нi пра што не даводзiлася. Тым часам сын яго вырас, зрабiўся ён разумным, разважлiвым.
Але чым хутчэй блiзiлiся дванаццаць гадоў, з тае пары, як сустрэў у полi чорнага чалавечка, тым больш неспакойным рабiўся купец, i на ягоным твары ўсё часцей блукаў страх. Вось i пытаецца аднойчы сын у бацькi, што з iм такое. Бацьку не хацелася гаварыць сыну пра ўсё тое, але хлапец так доўга яго ўпрошваў, што нарэшце стары прызнаўся, чаго наабяцаў некалi чорнаму чалавечку i што за гэта атрымаў шмат грошай, i што абяцанне трэба выконваць, бо ў чорнага чалавечка ёсць купцова распiска з пячаткай, i што час расплаты будзе ўжо хутка, як толькi споўнiцца дванаццаць гадоў з тае пары, калi купец хадзiў у поле.
- Вы ўжо, татка, - кажа сын, - не бойцеся, усё будзе добра, чорны чалавечак не мае нада мной сiлы.
Папрасiў сын у святога айца благаславення, i калi наблiзiўся тэрмiн, разам з бацькам выйшаў у поле; намаляваў сын круг i стаў разам з бацькам у сярэдзiну круга. З'явiўся чорны чалавечак i кажа бацьку:
- Ну, цi прынёс ты мне тое, што абяцаў?
Бацька маўчыць, нiчога не кажа, а сын пытае:
- Што табе трэба?
Чорны чалавечак кажа:
- Мне трэба з бацькам тваiм пагутарыць, а не з табой.
Адказаў сын:
- Ты майго бацьку абхiтрыў, абдурыў, вяртай распiску назад.
- Не, - кажа чорны чалавечак, - ад свайго права не адступлюся.
Доўга яны мiж сабой спрачалiся i, нарэшце, дамовiлiся, што сын з гэтага часу належыць нячысцiку, а не роднаму бацьку, i павiнен сын сесцi на караблiк, што стаiць на рацэ, а бацька мусiць уласнай нагой адпiхнуць той караблiк ад берага, i няхай сабе плыве сын, куды хвалi панясуць.
Развiтаўся сын з бацькам, сеў на караблiк, i давялося бацьку адпiхнуць той караблiк ад берага ўласнай нагой. Перакулiўся караблiк уверх дном, апынулася палуба ў вадзе, i падумаў бацька, што сын ягоны загiнуў. Вярнуўся дадому, пачаў гараваць ды плакаць.
Але караблiк не патануў, а спакойна паплыў сабе далей, i сядзеў у iм юнак у поўнай бяспецы; i плыў караблiк доўга-доўга, пакуль, нарэшце не прыстаў да невядомага берага. Выйшаў юнак на бераг, бачыць - стаiць перад iм цудоўны палац, i ён пайшоў прама да таго палаца. Але толькi пераступiў парог, бачыць, што палац той зачараваны. Абышоў юнак усе пакоi, а яны пустыя; зазiрнуў ён тады ў апошнi пакой, а там ляжыць на падлозе ды звiваецца гадзюка. А была гадзюка зачараванай дзяўчынай; убачыла яго, узрадавалася ды кажа:
- Ты з'явiўся, мой збавiцель? Я чакала цябе, зачакалася ажно дванаццаць гадоў. Гэта каралеўства зачараванае, i ты павiнен з яго чары зняць.
- А як жа мне гэта зрабiць? - пытае ён.
- Сёння ноччу з'явяцца дванаццаць чорных чалавечкаў, усе яны абвешаны ланцугамi; яны пачнуць цябе распытваць, што ты робiш тут, але ты маўчы, нi слова не кажы, не адказвай iм, як бы яны над табой не здзеквалiся б. Яны будуць цябе мучаць, бiць, а ты цярпi, нiчога не кажы; апоўначы яны павiнны пакiнуць палац. У наступную ноч з'явяцца iншыя дванаццаць чалавечкаў, на трэцюю ноч - дваццаць чатыры, i адсякуць яны табе галаву; але апоўначы iх улада скончыцца, i калi ты вытрымаеш i не прамовiш нiводнага слова, то ўздзеянне чараў на мяне спынiцца. Я прыйду да цябе i прынясу з сабой бутэлечку з жывой вадой. Папырскаю на цябе вадзiцай, i ты зноў ажывеш, будзеш здаровы, як раней. I ён сказаў ёй:
- Я з радасцю цябе вызвалю.
I вось здарылася ўсё так, як яна казала; чорныя чалавечкi не змаглi прымусiць яго загаварыць, i на наступную ноч зрабiлася гадзюка цудоўнай каралевай; яна з'явiлася з жывою вадою, ажывiла хлапца. Кiнулася яна да яго на шыю, пачала цалаваць яго, было радасна i весела ва ўсiм палацы. Адгулялi вяселле, i ён зрабiўся каралём Залатой гары. I вось зажылi яны разам у шчасцi i дастатку, i нарадзiла каралева цудоўнага хлопчыка. Мiнулi ўжо гады i ўспомнiў кароль свайго бацьку; зашчымiла ў яго на сэрцы i захацелася яму наведаць бацькоўскi дом. Але каралева не захацела яго адпускаць, сказала:
- Предыдущая
- 33/72
- Следующая