Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Казкi (на белорусском языке) - Гримм братья Якоб и Вильгельм - Страница 13
I вось запалiлiся тысячы свечак. Агнi зiхацелi на золаце, серабры i каштоўных каменнях, i госцi - адзiн прыбраны лепш за другога - сталi ўваходзiць у каралеўскiя пакоi.
Каралеўна глядзела на iх са свайго кутка, i чым даўжэй яна глядзела, тым усё цяжэй станавiлася ў яе на сэрцы.
"Я лiчыла калiсьцi, што я лепшая за ўсiх на свеце, што я першая з першых, - думала яна. - I вось цяпер я - апошняя з апошнiх..."
Мiма яе чарадой праходзiлi слугi, несучы на выцягнутых руках вялiзныя блюды з дарагiмi стравамi. А вяртаючыся назад, то адзiн, то другi кiдаў ёй якi-небудзь кавалак, якi заставаўся - скарынку пiрага, крылца птушкi цi рыбiн хвост, i яна лавiла ўсе гэтыя хвасты, крылцы i скарынкi, каб прыхаваць iх у свае гаршчэчкi, а потым аднесцi дадому.
Раптам з залы выйшаў сам малады кароль - увесь у шоўку i аксамiце, з залатым ланцугом на шыi.
Убачыўшы за дзвярыма маладую, прыгожую жанчыну, ён схапiў яе за руку i пацягнуў танцаваць. Але яна адбiвалася ад яго з усiх сiл, адварочваючы твар i хаваючы вочы. Каралеўна так баялася, што ён пазнае яе! Бо гэта быў кароль Драздабарод - той самы кароль Драздабарод, якога яшчэ зусiм нядаўна яна высмеяла невядома за што i прагнала з ганьбай.
Але не так лёгка было вырвацца з яго дужых рук.
Кароль Драздабарод вывеў каралеўну-пасудамыйку на самую сярэдзiну залы i пусцiўся з ёй у скокi.
I тут завязка яе хвартуха лопнула. Гаршчэчкi вывалiлiся з кiшэняў, ударылiся аб падлогу i разляцелiся на дробныя чарапкi. Пырснулi ва ўсе бакi i першае, i другое, i суп i смажанiна, i костачкi i скарынкi.
Здавалася, сцены каралеўскага замка абрушацца ад смеху. Смяялiся знатныя госцi, якiя прыбылi на свята, смяялiся прыдворныя дамы i кавалеры, смяялiся юныя пажы i сiвыя саветнiкi, рагаталi i слугi, згiнаючыся ў тры пагiбелi i хапаючыся за бакi.
Адной каралеўне было не да смеху.
Ад сораму i знявагi яна гатова была правалiцца скрозь зямлю.
Закрыўшы твар рукамi, выбегла яна з залы i стрымгалоў кiнулася ўнiз па лесвiцы.
Але хтосьцi дагнаў яе, схапiў за плечы i павярнуў да сябе.
Каралеўна падняла галаву, зiрнула i ўбачыла, што гэта зноў быў ён - кароль Драздабарод!
Ён ласкава сказаў ёй:
- Не бойся! Цi ж ты не пазнаеш мяне? Бо я той самы бедны музыка, якi быў з табой у маленькiм перакошаным дамку на ўскраiне горада. I я той самы гусар, якi растаптаў твае гаршкi на базары. I той абсмяяны жанiх, якога ты пакрыўдзiла нi за што нi пра што. З-за кахання да цябе я змянiў мантыю на жабрацкiя лахманы i правёў цябе дарогай зняваг, каб ты зразумела, як горка чалавеку быць пакрыўджаным i абсмяяным, каб сэрца тваё памягчэла i стала такiм жа цудоўным, як i твар.
Каралеўна горка заплакала.
- Ах, я так вiнавата, так вiнавата, што не заслугоўваю быць тваёй жонкай... - прашаптала яна.
Але кароль не даў ёй дагаварыць.
- Годзе! Усё дурное засталося ззаду, - сказаў ён. - Давай жа святкаваць наша вяселле!
Прыдворныя дамы прыбралi маладую каралеўну ў сукенку, расшытую алмазамi i жэмчугамi, i павялi ў самую вялiкую i цудоўную залу палаца, дзе яе чакалi знатныя госцi i сярод iх - стары кароль, яе бацька.
Усе вiншавалi маладых i без канца жадалi iм шчасця i згоды.
Тут i пачалося сапраўднае вяселле. Шкада толькi, што нас з табой там не было...
ЗАЛАТАЯ ПТУШКА
Жыў у старадаўнiя часы кароль. Быў у яго замак, а вакол замка цудоўны сад, i расло ў тым садзе дрэва, на якiм былi залатыя яблыкi. Як толькi яблыкi выспявалi, iх строга лiчылi, але кожнай ранiцой аднаго яблыка не хапала. Даведаўся пра гэта кароль i загадаў, каб кожную ноч пад дрэвам ставiлi варту.
Былi ў караля тры сыны, i вось з прыходам ночы паслаў ён у сад старэйшага. Але к поўначы змарыў яго сон, i ранiцой зноў не далiчылiся аднаго яблыка. На другую ноч павiнен быў вартаваць сын сярэднi, але i з тым здарылася тое ж самае: калi прабiла дванаццаць гадзiн, ён заснуў, а ранiцой не далiчылiся аднаго яблыка. Вось прыйшла чарга несцi варту малодшаму сыну; ён ужо падрыхтаваўся iсцi, але кароль не вельмi яму давяраў i падумаў, што гэты будзе яшчэ горшы вартаўнiк, чым яго браты, але нарэшце ён усё-такi яго паслаў.
Вось прылёг юнак пад дрэва, пачаў вартаваць, але не дазволiў сабе i вочы заплюшчыць. Прабiла дванаццаць гадзiн, i вось у паветры штосьцi зашумела; i ён убачыў у месячным святле лятучую птушку, усё пер'е яе адлiвала золатам. Апусцiлася птушка на дрэва i толькi дзеўбанула яблык, як пусцiў юнак у яе стралу. Птушка паляцела, ды папала страла ёй у апярэнне, i адно з залатых пёрак упала долу. Падняў яго юнак, прынёс назаўтра каралю i расказаў яму, што бачыў ён ноччу.
Сабраў кароль тады сваiх дарадцаў, i ўсе ў адзiн голас вырашылi, што такое пяро, як гэта, даражэй, магчыма, цэлага каралеўства.
- Паколькi пяро такое каштоўнае, - сказаў кароль, - то ў такiм выпадку аднаго мне будзе мала, я хачу абавязкова мець усю птушку.
I вось рушыў у дарогу старэйшы сын; ён спадзяваўся на сваю разважлiвасць i думаў, што залатую птушку ён абавязкова дабудзе.
Прайшоў ён нi многа, нi мала i ўбачыў на ўзлессi лiсу; прыклаў ён да пляча стрэльбу i нацэлiўся ў яе. Але лiса закрычала:
- Не страляй мяне, дам я за гэта табе добрую параду. Ты на шляху па залатую птушку, i сёння пад вечар ты прыдзеш у вёску, дзе ёсць дзве харчэўнi, - яны стаяць адна супраць другой. Адна будзе асветлена ярка, у ёй весела i шумна; але ты ў гэту не заходзь, а заходзь у другую, хоць яна выглядам сваiм i не прывабiць цябе.
"Як можа такi неразумны звер даць мне разумную параду!" - падумаў каралевiч i стрэлiў, але ў лiсу не папаў, яна распусцiла свой хвост i ўцякла ў лес. Потым ён накiраваўся далей i прыйшоў пад вечар у вёску, дзе былi дзве харчэўнi - у адной скакалi i спявалi, у другой выгляд быў убогi i змрочны.
"Быў бы я дурнем, - падумаў ён, - каб пайшоў у бедную жабрацкую харчэўню, харошую б абмiнуў". I ён накiраваўся ў вясёлую харчэўню i пачаў бавiць там час у гульнях i вясялосцi, а пра птушку i пра бацьку i ўсе ягоныя парады i забыўся.
Мiнуў нейкi час, а старэйшы сын дамоў усё не вяртаецца; тады адправiўся ў дарогу сярэднi сын, - захацелася яму знайсцi залатую птушку. Як i старэйшаму брату, сустрэлася яму лiса, дала яму добрую параду, але ён таксама не звярнуў на яе ўвагi. Падышоў ён да двух харчэўняў, i стаяў ля акна адной з iх яго брат, неслiся адтуль вясёлыя песнi, i брат гукнуў яго. Не мог сярэднi брат устрымацца, зайшоў у гэту харчэўню i застаўся там, задаволены.
- Предыдущая
- 13/72
- Следующая