Выбери любимый жанр

Выбрать книгу по жанру

Фантастика и фэнтези

Детективы и триллеры

Проза

Любовные романы

Приключения

Детские

Поэзия и драматургия

Старинная литература

Научно-образовательная

Компьютеры и интернет

Справочная литература

Документальная литература

Религия и духовность

Юмор

Дом и семья

Деловая литература

Жанр не определен

Техника

Прочее

Драматургия

Фольклор

Военное дело

Последние комментарии
оксана2018-11-27
Вообще, я больше люблю новинки литератур
К книге
Professor2018-11-27
Очень понравилась книга. Рекомендую!
К книге
Vera.Li2016-02-21
Миленько и простенько, без всяких интриг
К книге
ст.ст.2018-05-15
 И что это было?
К книге
Наталья222018-11-27
Сюжет захватывающий. Все-таки читать кни
К книге

Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл - Страница 6


6
Изменить размер шрифта:

— Я часта думаў пра ўратаванне маіх бацькі і дзеда. Цяпер бачу, што ў іх павінен быў быць уласны таемны ход, пра які ведалі толькі яны. Відавочна, яны зрабілі мапу, і я хацеў бы даведацца, як Гэндальф завалодаў ёй, калі яна павінна належаць мне, законнаму спадкаемцу.

— Я не «завалодаў» ёй. Яна была мне дадзеная, — сказаў чараўнік. — Твой дзед Трор быў забіты ў шахтах Морыі, як ты памятаеш, гоблінам Азогам.

— Так, праклён на яго імя! — сказаў Торын.

— А твой бацька Трэйн сышоў дваццаць першага красавіка, у апошні чацвер роўна сто гадоў таму, і больш ты яго не бачыў.

— Так, так, — сказаў Торын.

— Ну якраз твой бацька даў яе мне, каб я перадаў табе. Я проста выбраў адпаведны час і шлях. Так што наўрад ці ты можаш мяне абвінавачваць. Асабліва калі прымеш пад ўвагу ўсе цяжкасці, з якімі мапа мне дасталася. Калі я знайшоў твайго бацьку, ён і ўласнае імя ўспомніць не мог і твайго мне не сказаў. Так што ўвогуле мяне трэба шанаваць і быць мне ўдзячным! Вось, — сказаў ён і працягнуў мапу Торыну.

— Я не зразумеў, — сказаў Торын, і Більба адчуў, што сказаў бы тое ж самае. Дадзенае тлумачэнне неяк зусім нічога не рас-тлумачыла.

— Твой дзед, — сказаў чараўнік павольна і змрочна, — аддаў мапу сыну на захаванне перад тым, як адправіўся ў шахты Морыі. Твой бацька рушыў паспрабаваць шчасця з мапай пасля таго, як быў забіты дзед. Ён меў шмат непрыемных прыгодаў, але ж да Гары так і не дабраўся. Я знайшоў яго ў турме Некраманта. Як ён туды трапіў — не ведаю.

— Што ты там рабіў? — спытаў Торын, здрыгануўшыся, і ўсе гномы здрыгануліся разам з ім.

— Гэта вас не тычыцца. Я шукаў… рэчы, як і звычайна, і надта небяспечная і непрыемная была тая справа. Нават я, Гэндальф, ледзь уратаваўся адтуль. Я спрабаваў выратаваць твайго бацьку, але ж спазніўся. Ён страціў розум і сэнс, нічога ІІо памятаў, акрамя ключа ды мапы.

— Гоблінам Морыі мы адплацілі, — сказаў Торын, — зара^ чарга Некраманта.

— Не трэба глупстваў! Ён — вораг, якога не адолець усім гномам разам, калі б і магчыма было склікаць іх з усіх чатырох канцоў свету. Твой бацька жадаў толькі, каб мапа дайшла да цябе, ты яе прачытаў і выкарыстаў ключ. Цмок ды Гара — больш чым дастатковая праца для цябе!

— Слухайце, слухайце! — сказаў Більба, і выпадкова зрабіў гэта даволі голасна.

— Слухаць што? — спыталі ўсе, хутка павярнуўшыся да яго. I ён быў так усхваляваны, што адказаў: «Слухайце ўсе, што я скажу!»

— Што? — спыталі яны.

— Вось, трэба сказаць, што вы павінны рушыць на Усход, і паглядзець на месцы. У рэшце рэшт, ёсць гэтыя Бакавыя Дзверы, і цмокі павінны калі-небудзь спаць, я б так сказаў. А калі сядзець на ганку пэўны час, дык абавязкова што-небудзь ды прыйдзе ў галаву. I яшчэ, ці не здаецца вам, што для аднае начы мы размаўлялі ўжо даволі доўга, калі вы разумееце, пра што я. Як наконт ложка, каб зранку ў дарогу ды ўсялякае такое? Перад тым, як вы адыдзеце, я б вам згатаваў добры сняданак.

— Перад тым, як мы адыдзем, — сказаў Торын. — Ці ж вы не ўзломшчык? Ці сядзець на ганку не вашая праца, не кажучы пра дзверы і тое, што за імі? Аднак наконт ложка і снедання — я цалкам згодны. Перад дарогай я люблю яечню з шасці яек з вяндлінай, а яйкі добра прасмажаныя, не вадкія ўсярэдзіне і ні ў якім разе не парушаныя.

Пасля таго ўсе астатнія таксама замовілі сабе сняданак, не паклапаціўшыся нават «калі ласка» сказаць (што нямала раззлавала Більба), і ўсталі. Хобіту давялося для ўсіх знайсці месца: заняць усе гасцявыя пакоі і зрабіць ложкі на крэслах, каб парассоўваць гасцей, і лёг на свой маленькі ложак, вельмі стомлены і не тое каб надта шчаслівы. Адно ён вырашыў цвёрда: ні ў якім разе раніцою не ўставаць і не гатаваць усім і кожнаму з іх (каб ім было няладна!) сняданак. Хватаўскае ў ім паціху выпетрылася, і ён зусім ужо не быў упэўнены, што зранку рушыць у падарожжа.

Лежачы ў ложку, ён пачуў, як за сценкай, у суседнім пакоі — лепшай гасцявой спальні, Торын напявае сабе пад нос:

Да дальніх прастораў, лясоў векавых,
Пячораў глыбокіх і гор снегавых —
3 першым святлом пакінем мы дом,
Па золата-дзіва для скарбаў сваіх.

Більба заснуў з гэтым увушшу, і меў праз тое вельмі не-прыемныя сны. Прачнуўся ён значна пазней ад першага святла.

Частка 2

СМАЖАНАЯ БАРАНІНА

Більба ўскочыў і, накінуўшы вопратку, рушыў да сталоўні. Але нікога там не ўбачыў — толькі сляды багатага ды вельмі паспешнага снедання. Гармідар быў жахлівы, на кухні — горы нямытага посуду. Амаль кожная хобітава каструля, талерка ці патэльня была выкарыстаная ды запэцканая. Мыццё посуду ўяўлялася настолькі безнадзейным, што Більба прымушаны быў паверыць у існаванне ўчорашняй вечарьшкі. Але лепей бы яна была дрэнным сном. Аднак якая палёгка — ведаць, што яны ўсё зрабілі і сышлі без яго, яго нават не пабудзіўшы. («Хоць бы «дзя-куй» сказалі», — падумаў ён.) I ўсё-ткі хобіт адчуваў сябе — на ўласнае здзіўленне — крыху расчараваным.

«Не будзь дурнем, Більба Торбінс, — казаў ён сабе, — марыць пра цмокаў ды ўсялякую замежную бязглуздзіцу ў тваім веку!» Так што Більба надзеў фартух, запаліў агонь, закіпяціў ваду ды вымыў посуд. Потым ён нядрэнна паснедаў на кухні — перад тым, як прыбраць у сталоўні. Сонца ўжо зіхацела на ўсю моц, і вонкавыя дзверы былі адчыненыя, упускаючы ў дом цёплы веснавы ветрык. Більба ажно пачаў уголас насвістваць і на мінулую ноч забыўся. Ён ужо засеў за нядрэнны другі сняданак у сталоўні пры адчыненым акне, калі зайшоў Гэндальф.

— Даражэнькі мой, — сказаў ён, — і калі ж ты збіраешся ісці? Здаецца, мы дамовіліся пра выхадраніцоюі — і тут у цябе сняданак, ці як ты яго называеш, а палове на адзінаццатую! Яны пакінулі табе ліст, бо чакаць ужо не маглі.

— Які ліст? — папытаў небарака Торбінс, цалкам збянтэ-жаны.

— Зямля ды нябёсы! — сказаў Гэндальф. — Ты сам не свой гэтым ранкам — нават пыл з каміна не сцёр!

— Ну і што? Мне хапіла перамыць посуду за чатырнаццацёх!

— Калі б ты выцер пыл з каміна, ты знайшоў бы вось гэта пад гадзіннікам, — сказаў Гэндальф, працягнуўшы Більба ліст (напісаны, зразумела, на хобітавай уласнай паперы для нататак).

Вось што ён прачытаў:

«Ад Торына і Кампаніі ўзломшчыку Більба — прывітанне! Прыміце нашу сардэчную ўдзячнасць за Вашу гасціннасць і прапанову прафесійнай дапамогі, якую з вялікім задавальненнем прьшаем. Умовы: аплата па канчатковым разліку, у памеры не больш за адну чатырнаццатую агульнага здабытку (у выпадку яго наяўнасці); кампенсацыя падарожных стратаў гарантаваная ў любым выпадку; выдаткі на пахаванне нясуць астатнія кам-паньёны ці іх прадстаўнікі, калі ўзнікне неабходнасць і калі гэтае пытанне наперад не абмеркаванае.

Лічым залішнім турбаваць Ваш каштоўны адпачынак, таму мы распачалі пэўныя крокі па падрыхтоўцы і будзем чакаць Вашамосць у шынку «Зялёны Цмок», Прырэчча, дакладна аб 11.00 раніцы. Верым, што Вы будзеце пунктуальным.

3 вялікай пашанай,

Вашыя

Торын&Кампанія».

— Так што ў цябе дзесяць хвілін. Давядзецца бегчы, — сказаў Гэндальф.

— Але… — сказаў Більба.

— Няма часу, — сказаў чараўнік.

— Але… — сказаў Більба зноў.

— I для гэтага няма! Бяжы!

Да сканчэння сваіх дзён Більба так і не ўспомніў, як жа ён апынуўся на двары без капелюша, кіёчка ці грошай, без усяго, што звычайна браў з сабой, пакінуўшы другі сняданак напалову цэлым, а посуд пасля першага — зусім нямытым. Усунуўшы ключы ў руку Гэндальфа, хобіт памчаўся так хутка, як толькі валасатыя ногі здолелі несці яго па прысадах, за вялікі млын, за раку і яшчэ потым мілю ці больш.

Ён надта задыхаўся, дабегшы нарэшце да Прырэчча, як толькі-толькі прабіла адзінаццаць, і тут заўважыў, што не ўзяў з сабой насоўкі!

— Брава! — сказаў Балін, які стаяў у дзвярах шынка ў чакан-ні яго.