Выбери любимый жанр

Выбрать книгу по жанру

Фантастика и фэнтези

Детективы и триллеры

Проза

Любовные романы

Приключения

Детские

Поэзия и драматургия

Старинная литература

Научно-образовательная

Компьютеры и интернет

Справочная литература

Документальная литература

Религия и духовность

Юмор

Дом и семья

Деловая литература

Жанр не определен

Техника

Прочее

Драматургия

Фольклор

Военное дело

Последние комментарии
оксана2018-11-27
Вообще, я больше люблю новинки литератур
К книге
Professor2018-11-27
Очень понравилась книга. Рекомендую!
К книге
Vera.Li2016-02-21
Миленько и простенько, без всяких интриг
К книге
ст.ст.2018-05-15
 И что это было?
К книге
Наталья222018-11-27
Сюжет захватывающий. Все-таки читать кни
К книге

Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл - Страница 33


33
Изменить размер шрифта:

Більба ж спрытна перабег у іншае месца. Прыйшла да яго ідэя паціху адвесці звар'яцелых павукоў падалей ад гномаў, калі здолее зацікавіць іх, падмануць верагоднай здабычай ды раз-злаваць яшчэ болып. Калі ледзь не паўсотні павукоў прыбегла да месца, дзе ён быў раней, хобіт пакідаў яшчэ камянёў у іх, ды яшчэ ў тых, хто застаўся на дрэвах, а потым затанчыў паміж дрэвамі ды заспяваў песеньку, каб пачвары канчаткова ашалелі ды рынуліся наўздагон — а таксама каб ягоны голас пачулі гномы.

Вось што ён спяваў:

Стары тоўсты павук зачапіўся за сук!
I не бачыць мяне стары тоўсты павук!
Мухажэрца стары, адчапіся!
На мяне, дуралей, азірніся!
Гэй, дурненькі, стары ды нязграбны павук!
Мухажэрца стары, валасаты!
Гэй, мяне не дастанеш з сука ты!
Злазь хутчэй, варушыся,
Ды за мной паганіся,
Махналапы ты дурань пузаты!

Не вельмі добрыя вершыкі, напэўна, але ж трэба памятаць, што хобіт сам іх склаў, ды ў час не надта зручны для верша-складання. I пакуль спяваў, ён параскідаў больш камення, ды натупацеў пры тым. Амаль усе павукі за ім пагналіся, некаторыя па зямлі, некаторыя па галінах, пераскокваючы з адной ды на іншую, перакідваючы масты з павуціння ў пустых месцах. Ад Більбавых дражнілак яны набралі хуткасць значна большую, чым мог спадзявацца хобіт. Дый раззлаваліся яны неверагодна. Нават без уліку камянёў, наўрад ці якому павуку падабаецца, калі яго клічуць «стары тоўсты павук», а ўжо «мухажэрца стары, вала-саты» і ўвогуле для ўсіх гучыць кпліва.

Більба шмыгнуў на новае месца, але некалькі павукоў пабеглі да розных краёў той лагавіны, дзе знаходзілася павучыная кало-нія, ды пачалі заплятаць павуціннем усе прагалы паміж дрэвамі. Хутка хобіт апынуўся б у пастцы з тоўстым павуціннем вакол яго — такая была павучыная ідэя. Стоячы акурат у цэнтры кола пачвараў, якія на яго палявалі ды запляталі дрэвы павуціннем, Більба знайшоў у сабе дзёрзкасць заспяваць зноў:

Гэй, дундук, дурны павук!
Цалкам лес ты заплятай,
Я ж салодкі, смачны, сочны —
Намагайся, пашукай!
Заплятай хоць цэлы дзень,
Тоўсты ты дундук,
Можа, мой спалюеш цень,
Ёлупень-павук!

3 гэтымі словамі ён азірнуўся і ўбачыў, што апошні прагал паміж дрэвамі ўжо закрыла павуцінне. Але пашанцавала, што яшчэ не моцная, густая сетка, а ўсяго колькі тоўстых двайных нітак, паспешліва працягнутых з дрэва на дрэва. 3 похваў выляцеў хобітаў меч, і — жык-жык, павуцінне распалася на кавалкі, а хобіт пайшоў прэч, спяваючы.

Павукі меч заўважылі, хоць (мне так здаецца) і не зразумелі, што ж гэта. Усім кагалам кінуліся яны следам па зямлі і галінах, трасучы валасатымі лапамі, ляскаючы ды скрыгочучы жвадламі, вырачыўшы вочы — шаленства дзікае. Яны пераследавалі Більба столькі, колькі хобіт адважыўся адысці, дый далей пабеглі. А той ціхенька пракраўся назад, нібы мышка.

Каштоўнага часу заставалася, ён ведаў, самую крышачку, пакуль павукі не згубяць ахвоты ганяцца за ценем і не вырашаць вярнуцца да гномаў Трэба гномаў ратаваць. Найгоршай часткай працы было ўскараскацца на галіну, дзе віселі заматанью гномы. Не думаю, што ён бы здолеў, каб не пакінутае павуком павуцінне, тоўстае як добрая вяроўка. Хоць яно і ліпла да рук і дзёрла іх, хобіт дабраўся да верху — і знайшоў там старога, тоўстага і нязграбнага павука, які застаўся вартаваць палонных ды бавіў час тым, што іх шчыпаў: даведваўся, хто сакавіты ды смачнейшы. Відавочна спадзяваўся паласавацца, пакуль паплечнікаў няма. Спадар Торбінс спяшаўся, таму не паспеў павук зразумець, што адбываецца, альбо ўбачыць хобітава Джала, як ужо скаціўся з галіны мёртвы.

Зараз трэба было вызваліць гномаў. Што ж рабіць? Калі перасекчы павуцінне, за якое іх падвесілі, небаракі пападаюць на зямлю, а да яе далёка. Хобіт прапоўз па галіне (ад чаго пакункі з гномамі затанчылі, як спелыя грушы на ветры) да першага скруту.

«Філі ці Кілі», — падумаў ён, заўважыўшы край блакітнага капелюша, які тырчэў з павуціння. «Напэўна, Філі», — здагадаўся ён, калі заўважыў кончык доўгага носа паміж ніткамі. Нахіліў-шыся, хобіт здолеў перарэзаць большасць тоўстых моцных ды ліпучых канатаў, і вось, раз-пораз здрыгануўшыся ды лягнуўшы нагамі, Філі вызваліўся. Крыху няёмка казаць, але Більба нават засмяяўся, назіраючы, як той трасе замярцвелымі рукамі ды нагамі, матляючыся на павуціннай пятлі пад пахай — ну рыхтык блазан на вяровачках!

Філі, падрыгаўшыся, неяк ускараскаўся на галіну і з усіх сілаў намагаўся дапамагчы хобіту, хоць і адчуваў сябе хворым. Бо ён правісеў уніз галавой большую частку ночы і наступнага дня, заматаны ў павуцінне да носа, праз які толькі і можны было што дыхаць. Ды яшчэ і павучыная атрута працягвала дзейнічаць.

Потым гном процьму часу згубіў, намагаючыся выбраць паву-цінне з броваў ды павек. А што да барады, то ўвогуле давялося болыную частку адрэзаць. Разам Філі з Більба выцягвалі на галіну гномаў ды рэзалі павуцінне. Ніхто з гномаў не быў у лепшым за Філі стане, а некаторыя дык і ў значна горшым: хто ледзь дыхаць мог (і доўгі нос бывае карысны), каго атруцілі больш за астатніх.

Так выратавалі Кілі, Біфура, Бафура, Доры ды Норы. Не-барака Бамбур так змучыўся (яго, як таўсцейшага, увесь час шчыкалі ды штурхалі), што проста скаціўся з галіны (добра, што плюхнуўся на кучу лісця пад дрэвам) ды там і застаўся ляжаць. Але пяць гномаў яшчэ віселі на дрэве, калі пачалі вяртацца павукі, раз'юшаныя і шалёныя да немагчымасці.

Більба тут жа паспяшаўся да ростані, бліжэй да ствала, каб не даць павукам забрацца. Калі вызваляў Філі, пярсцёнак зняў, а зноў насунуць забыўся, таму павукі яго ўбачылі і пачалі шыпець ды плявацца.

— Бачым цябе цяпер, бачым, малы паскуднік! Зжарэм цябе, а косткі са скурай на дрэве матляцца пакінем! Х-хы, джала ў яго, сапраўды, джала? Усё роўна, нікуды не дзенецца, павісіць уніз галавой дзянёк-другі!

Пакуль павукі шыпелі, а Більба адмахваўся, гномы ратавалі астатніх, рэзалі павуцінне нажамі. Хутка ўсіх вызваляць, але што потым? Уначы павукі лёгка іх пералавілі, аднак жа тое было ў цемры, ды і знянацку. А цяпер справа патыхала жудаснай бойкай.

Раптам Більба заўважыў, што павукі згуртаваліся вакол беднага Бамбура, паспелі заматаць яго ў павуцінне ды валакуць прэч. Хобіт загаласіў ды секануў павукоў проста перад сабой. Тыя спрытна паадсюквалі, і хобіт напалову скараскаўся, напалову скаціўся з дрэва якраз пад лапы Бамбуравым катам. Хобітаў кінжал стаўся для павукоў нечаканасцю. Так і лётаў туды й сюды! Кінжал аж ззяў з задавальнення, «працуючы»! Паўіузіназвалілася мёртвымі, пакуль астатнія ўцямілі, што трэба ўцякаць ды пакінуць Бамбура хобіту.

— Злазьце, злазьце! — пракрычаў той гномам. — Калі застанецеся, павуціннем заматаюць!

Бо ён заўважыў, што суседнія дрэвы кішма кішаць павукамі, і галіны над галовамі гномаў — таксама.

Гномы скараскаліся, спаўзлі, пасаскоквалі, нарэшце, пападалі на зямлю, усе ў адну кучу. Большасць нават на нагах не стаялі. Збіліся ў натоўп, Бамбура з абодвух бакоў падперлі ягоны сваяк

Біфур ды брат Бафур, а Більба танчыў вакол, махаючы Джалам. Сотні ашалелых павукоў тарашчыліся на іх адусюль. Справы выглядалі — горш не бывае.

Пачалася бойка. Некаторыя з гномаў мелі нажы, некаторыя — кійкі, да камення маглі дацягауцца ўсе, а Більба меў эльфійскі кінжал. Зноўку і зноўку адбівалі павучыныя атакі, мноства пачвараў забілі. Але доўга такое цягнуцца не магао. Хобіт ад стомы ледзь з ног не валіўся, толькі чацвера гномаў трымаліся на нагах. Хутка павукі возьмуць іх, быццам стомленых мух. Павукі ўжо пачалі плесці павуцінне ваюл бліжэйшых дрэваў, адразаючы шлях.