Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл - Страница 26
У залі цяпер было зусім цёмна. Беарн пляснуў у далоні, і ўвайшлі чатыры цудоўныя белыя поні ды некалькі вялікіх даў-гацелых шэрых сабак. Беарн казаў ім нешта на дзівоснай мове
— быццам жывёльныя гукі, ператвораныя ў гутарку. Жывёлы выйшлі і хутка вярнуліся з паходнямі ў пашчах, якія запалілі ад агменю ды паторкалі невысока ў лункі на калонах вакол агменю. Сабакі маглі ўставаць на заднія лапы і несці розныя рэчы ў пярэдніх. Яны хутка прынеслі ад сценаў козлы й стальніцы ды зладзілі каля вогнішча стол.
Потым пачулася бе-е-бе-е-бе, і ў залу крочылі снежна-белыя авечкі пад кіраўніцтвам чорнага як вугаль барана. Адна авечка несла белы абрус, які ўпрыгожвалі вышытыя па краях фігуркі жывёлаў, астатнія на шырокіх спінах цягнулі падносы з талеркамі, місамі, нажамі ды драўлянымі лыжкамі, якія сабакі спрытна расклалі па стале. Стол быў вельмі нізкі, нават для Більба добра падыходзіў, каб сесці і адчуць сябе ўтульна. Да стала поні падпіхнулі дзве доўгія шырокія лавы з тоўстымі кароткімі нагамі — для Гэндальфа і Торына, а з дальняга краю паставілі вялікае чорнае Беарнава крэсла, гэткае ж нізкае (калі Беарн сядзеў на ім, ногі выцягваліся далёка пад стол). Вось і ўсе прылады для сядзення, якія ён меў у залі. I нізкія такія яны былі, відавочна, каб палегчыць працу дзіўным жывёлам, якія Беарну слугавалі. А як жа астатнія? На іх не забыліся. Некалькі поні прыбеглі у залю, а перад імі каціліся падобныя да барабанаў паленцы, адшліфаваныя ды паліраваныя, дастаткова нізкія нават для Більба. Таму неўзабаве ўсе сядзелі за сталом — такога зборышча заля не бачыла доўгія гады.
А потым адбылася вячэра, ці, магчыма, абед, якога не было з таго часу, як яны скончылі гасцяваць у Апошнім Прытулку на Захадзе ды сказалі «да пабачэння» Элранду. Асвятляла сталаваньне хісткае полымя агменю і паходняў, ды на стале стаялі дзве доўгія чырвоныя васковыя свечкі. I ўвесь час за ежай Беарн густым раскацістым голасам распавядаў гісторыі пра дзікія землі з гэтага боку гор, і асабліва пра цёмны і небяспечны лес, што пачынаўся за дзень язды адсюль, распасціраўся далёка на Поўнач і Поўдзень і загароджваў шлях да Усходу, — пра жудаснае Ліхалессе.
Гномы слухалі ды трэслі бародамі, бо ведалі: хутка ім давядзецца заехаць у Ліхалессе, і, напэўна, пасля гор гэта будзе найгоршай недарэчнасцю і цяжкасцю, пакуль не дабяруцца да цмокавых кватэраў. Калі абед скончыўся, гномы пачалі размаўляць пра сваё, але Беарн, здаецца, асалавеў і амаль што не слухаў. Бо гномы распавядалі больш за ўсё пра золата са срэбрам ды каштоўныя камяні і пра кавальскае майстэрства; а Беарн, відавочна, тым зусім не цікавіўся: у залі не было ні залатых, ні срэбных рэчаў, і ўвогуле амаль нічога металічнага, апрача нажа.
Яны заседзеліся за сталом з куфлямі, паўнюткімі мядовай бражкі. На двары зрабілася цёмна. Паходні загасілі, у агмень падклалі свежае паленне, а гномы ўсё сядзелі, зменлівыя языкі полымя асвятлялі іх, наўкола ўзвышаліся вялізныя калоны, а верхавіны іх знікалі ў цемры — быццам дрэвы ў лесе. Ці чараўніцтва якое, ці толькі так падавалася, але Більба насамрэч чуў шапаценне ветру ў лістоце недзе ў бэльках столі і сычынае гуканне. Хутка ён пачаў дзяўбці носам, і галасы сталі пра-вальвацца ў цемру, але тут яго раптам пабудзші.
Вялізныя дзверы зарыпелі і грукнулі. Беарн зшк. Гномы сядзелі на падлозе вакол агнішча, скрыжаваўшы ноп, І спявалі. Яны спявалі доўга, вельмі доўга. I вось пра што (зразумела, вершаў было значна болын):
Ад такіх спеваў Більба зноў пачаў дзяўбці носам. Раптам узняўся Гэндальф.
— Час класціся спаць, — сказаў ён. — Нам, зразумела, не Беарну. У гэтай залі мы можам адчуваць сябе ў бяспецы, але ж не забывайце, пра што Беарн папярэдзіў нас перад тым, як сысці: пакуль сонца не ўзыдзе, з дому ані нагой. А тое і костак можаце не сабраць.
Більба знайшоў, што ложкі ўжо падрыхтаваныя і чакаюць іх на нечым падобным да невысокай платформы паміж калонамі і вонкавай сцяной. Для хобіта ляжаў маленькі саламяны матрац ды паўсцяныя коўдры. Хобіт закруціўся ў іх з вялікаю ахвотай, дарма што лета на двары. Агонь ледзь гарэў, і хобіт праваліўся ў сон. Але ўначы ён прачнуўся: ад агню засталося толькі чырванаватае вуголле, гномы і Гэндальф, мяркуючы па дыханні, моцна спалі, а праз дзірку-дымаход у даху ў залю трапляла месяцовае святло і ляжала на падлозе бялюткай плямай.
Звонку данёсся рык і драпежны гук — быццам нешта вялікае ды моцнае драпала й скубло кіпцюрамі дзверы. Більба, здрыгануўшыся, падумаў, што б гэта магло быць: можа, сам Беарн у мядзведжым футры, і ці не намагаецца ён зайсці сюды як мядзведзь ды зжэрці іх усіх. Хобіт нырнуў пад коўдры з галавой — і зноў праваліўся ў сон, нягледзячы на свае страхі.
Прачнуўся ён зноў, калі сонца было ўжо высока. Адзін з гномаў спатыкнуўся аб яго, не заўважыўшы ў цяньку ад калоны, ды саштурхнуў з платформы, быццам мех са смеццем. Гном той быў Бафур. Ён яшчэ і пабурчэў, калі Більба расплюшчыў вочы.
— Уставай, лайдак, — сказаў ён. — А тое на тваю долю і сняданку не застанецца.
Більба аж падскочыў. «Сняданак! — завішчэў ён. — Дзе сняданак?»
— Большай часткай у нашых страўніках, — адказалі іншыя гномы, якія бадзяліся туды-сюды па залі. — А што засталося, тое вонкі, на верандзе. Мы шукалі Беарна з самага ўсходу сонца, але ж яго няма — толькі сняданак быў прыгатаваны і чакаў, пакуль мы вызірнем з дома.
— А дзе Гэндальф? — спытаў Більба, ідучы да ежы як мага хутчэй.
— О! Недзе тут ходзіць, — адказалі яму
Аднак чараўніка не было да самага вечара. Якраз перад захадам ён зайшоў у залю, дзе хобіт з гномамі вячэралі, а пры-служвалі ім чароўныя Беарнавы жывёлы — як і ўвесь дзень да таго. Беарна не было ні чутно, ні бачна з учарашняй ночы, і гномы пачалі турбавацца.
— Дзе наш гаспадар і дзе вы былі ўвесь дзень? — закрычалі ўсе разам.
— Па чарзе, па чарзе, адно пытанне за раз — і толькі пасля вячэры! У мяне са сняданку макавага каліва ў роце не было!
Нарэшце Гэндальф адсунуў ад сябе талерку ды гарлач — ён умалоў цалкам два боханы хлеба (з агромністай колькасцю масла, мёду ды добрай густой смятанкі), выпіў паўтузіна куфляў мядовай бражкі — і дастаў люльку.
— Перш я адкажу на другое пытанне, — сказаў ён. — Але ж зірніце! Што за цудоўнае месца для дымных кольцаў!
I на самай справе ад яго доўгі час нічога больш не пачулі. Ён пускаў кольцы скакаць вакол калон, складаў з іх самыя разнастайныя фігуры, надаваў колеры, а потым прымушаў ганяцца адно за адным ды выскакваць праз дзірку ў даху. Напэўна, надта дзівосна выглядалі яны, выскокваючы цугам у паветра: зялёныя, блакітныя, чырвоныя, серабрыста-шэрыя, жоўтыя, белыя, вялікія, маленькія. Меншыя праскоквалі праз большыя, счапляліся ў васьмёркі ды плылі далёка, быццам птушыная зграя.
- Предыдущая
- 26/61
- Следующая