Выбрать книгу по жанру
Фантастика и фэнтези
- Боевая фантастика
- Героическая фантастика
- Городское фэнтези
- Готический роман
- Детективная фантастика
- Ироническая фантастика
- Ироническое фэнтези
- Историческое фэнтези
- Киберпанк
- Космическая фантастика
- Космоопера
- ЛитРПГ
- Мистика
- Научная фантастика
- Ненаучная фантастика
- Попаданцы
- Постапокалипсис
- Сказочная фантастика
- Социально-философская фантастика
- Стимпанк
- Технофэнтези
- Ужасы и мистика
- Фантастика: прочее
- Фэнтези
- Эпическая фантастика
- Юмористическая фантастика
- Юмористическое фэнтези
- Альтернативная история
Детективы и триллеры
- Боевики
- Дамский детективный роман
- Иронические детективы
- Исторические детективы
- Классические детективы
- Криминальные детективы
- Крутой детектив
- Маньяки
- Медицинский триллер
- Политические детективы
- Полицейские детективы
- Прочие Детективы
- Триллеры
- Шпионские детективы
Проза
- Афоризмы
- Военная проза
- Историческая проза
- Классическая проза
- Контркультура
- Магический реализм
- Новелла
- Повесть
- Проза прочее
- Рассказ
- Роман
- Русская классическая проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Сентиментальная проза
- Советская классическая проза
- Современная проза
- Эпистолярная проза
- Эссе, очерк, этюд, набросок
- Феерия
Любовные романы
- Исторические любовные романы
- Короткие любовные романы
- Любовно-фантастические романы
- Остросюжетные любовные романы
- Порно
- Прочие любовные романы
- Слеш
- Современные любовные романы
- Эротика
- Фемслеш
Приключения
- Вестерны
- Исторические приключения
- Морские приключения
- Приключения про индейцев
- Природа и животные
- Прочие приключения
- Путешествия и география
Детские
- Детская образовательная литература
- Детская проза
- Детская фантастика
- Детские остросюжетные
- Детские приключения
- Детские стихи
- Детский фольклор
- Книга-игра
- Прочая детская литература
- Сказки
Поэзия и драматургия
- Басни
- Верлибры
- Визуальная поэзия
- В стихах
- Драматургия
- Лирика
- Палиндромы
- Песенная поэзия
- Поэзия
- Экспериментальная поэзия
- Эпическая поэзия
Старинная литература
- Античная литература
- Древневосточная литература
- Древнерусская литература
- Европейская старинная литература
- Мифы. Легенды. Эпос
- Прочая старинная литература
Научно-образовательная
- Альтернативная медицина
- Астрономия и космос
- Биология
- Биофизика
- Биохимия
- Ботаника
- Ветеринария
- Военная история
- Геология и география
- Государство и право
- Детская психология
- Зоология
- Иностранные языки
- История
- Культурология
- Литературоведение
- Математика
- Медицина
- Обществознание
- Органическая химия
- Педагогика
- Политика
- Прочая научная литература
- Психология
- Психотерапия и консультирование
- Религиоведение
- Рефераты
- Секс и семейная психология
- Технические науки
- Учебники
- Физика
- Физическая химия
- Философия
- Химия
- Шпаргалки
- Экология
- Юриспруденция
- Языкознание
- Аналитическая химия
Компьютеры и интернет
- Базы данных
- Интернет
- Компьютерное «железо»
- ОС и сети
- Программирование
- Программное обеспечение
- Прочая компьютерная литература
Справочная литература
Документальная литература
- Биографии и мемуары
- Военная документалистика
- Искусство и Дизайн
- Критика
- Научпоп
- Прочая документальная литература
- Публицистика
Религия и духовность
- Астрология
- Индуизм
- Православие
- Протестантизм
- Прочая религиозная литература
- Религия
- Самосовершенствование
- Христианство
- Эзотерика
- Язычество
- Хиромантия
Юмор
Дом и семья
- Домашние животные
- Здоровье и красота
- Кулинария
- Прочее домоводство
- Развлечения
- Сад и огород
- Сделай сам
- Спорт
- Хобби и ремесла
- Эротика и секс
Деловая литература
- Банковское дело
- Внешнеэкономическая деятельность
- Деловая литература
- Делопроизводство
- Корпоративная культура
- Личные финансы
- Малый бизнес
- Маркетинг, PR, реклама
- О бизнесе популярно
- Поиск работы, карьера
- Торговля
- Управление, подбор персонала
- Ценные бумаги, инвестиции
- Экономика
Жанр не определен
Техника
Прочее
Драматургия
Фольклор
Военное дело
Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл - Страница 22
Вакол паляны ўсё запалала. Але ваўкі-вартавыя не пакінулі сваіх месцаў. Ашалелыя ад злосці і жаху, яны скакалі вакол дрэў, выючы, і лаяліся страшэннымі праклёнамі гномаў на сваёй жу-даснай мове. Языкі іх павывальваліся з пашчаў, а вочы палалі чырванню шалёней за полымя.
Знянацку на паляну, галосячы, уварваліся гобліны. Ім здалося, што ідзе бойка з людзьмі, але хутка ўсё вытлумачылася. Некаторыя гобліны аж на зямлю ад рогату пападалі. Астатнія трэслі дзідамі ды бразгаталі імі аб тарчы. Гобліны агню не баяцца, і хутка ў іх склаўся даволі вясёлы (на іх погляд) план.
Ваўкоў сагналі ў зграю. Вакол дрэваў з гномамі, чараўнішм і хобітам навалілі сухой папараці й вецця. Пачалі вытоптваў ды збіваць полымя ў лесе — пакуль не вытапталі ды не загасілі амаль усё, апроч полымя каля дрэваў з падарожнікамі. Тое полымя наадварот падмацавалі сухім лісцем ды ламаччам. Хутка вакол дрэваў утварылася кола полымя і дыму, распаўсюджвацца якому не дазвалялі. Яно ўсё набліжалася, набліжалася, пакуль аранжавыя языкі не пачалі лізаць згрувашчаны вакол ствалоў сушняк. Дым шчыпаў Більбавы вочы, дый горача рабілася ад агню. А ўнізе, вакол яго, быццам людзі вакол купальскага вогнішча, скакалі карагодам гобліны. За колам ваяроў з сякерамі ды дзідамі сядзелі ваўкі, з бяспечнай адлегласці назіраючы ў чаканні.
Більба пачуў, як гобліны заспявалі жахлівую песню:
Потым яны спыніліся і пракрычалі разам:
— Ляціце, маленькія птушкі! Ляціце, калі здольныя! Лепш злазьце ўніз, птушачкі, альбо засмажыцеся па гняздэчках! Спявайце, спявайце, птушачкі! Чаму ж вы не спяваеце?
— Прэч, дрэнныя хлапчукі! — пракрычаў Гэндальф у адказ. — Не час яшчэ, каб яйкі класці, па гнёздах седзячы. А дрэнных маленькіх хлапчукоў, якія дурэюць з полымем, звычайна чакае пакаранне.
Сказаў ён так, каб раззлаваць гоблінаў, ды каб паказаць, што не баіцца — хоць, зразумела, перапалохаўся, дарма што чараўнік. Але гобліны ўвагі не звярнулі і заспявалі далей.
I з гэтым «Гэ-гэй!» полымя абхапіла ствол дрэва, на якім сядзеў Гэндальф. Праз момант заняліся і астатнія. Запалала кара, затрашчалі ніжнія галіны.
Тады Гэндальф ускараскаўся на самую вершаліну дрэва і падрыхтаваўся зваліцца акурат на галовы ды дзіды гоблінам. 3 посаху яго палыхнула, быццам маланкай. Напэўна, ён забіў бы шмат гоблінаў, перад тым, як загінуць, — аднак скочыць яму не давялося.
Якраз у гэты момант Гаспадар Арлоў спікіраваў з вышыні, падхапіў чараўніка кіпцюрамі ды панёс прэч.
Ад злосці ды здзіўлення гобліны аж завылі. Гучна заклякатаў Гаспадар Арлоў, якому Гэндальф ужо паспеў сказаць колькі слоў. Спадарожнікі Гаспадара кінуліся ўніз, нібыта агромністыя чорныя цені. Ваўкі загыркалі і павыскальвалі іклы, гобліны загаласілі ды затупаталі ад шаленства, дарэмна шпурляючы ў паветра цяжкія дзіды. Арлы паляцелі на іх з вышыні. Цьмяны вецер ад іх велізарных крылаў збіваў гоблінаў з ног, адкідваў далёка прэч, арліныя кіпцюры драпалі гоблінавы твары. Некаторыя арлы падляцелі да вяршынь дрэваў ды падхапілі гномаў, якія намагаліся ўскараскацца так высока, як толькі адважваліся.
Небараку Більба зноў ледзь не пакшулі! Ён паспеў учапіцца за ногі Доры (якога арол падхапіў апошнім), і яны разам узняліся над мітуснёй і полымем. Більба матляўся ў паветры, і рукі яго ледзь не абрываліся.
Цяпер далёка ўнізе і гобліны, і ваўкі паразбегліся па лесе ва ўсе бакі. Некалькі арлоў усё яшчэ кружлялі над месцам бойкі. Полымя пад дрэвам, на якім паўхвілінкі таму сядзеў хобіт, раптам падскочыла вышэй за найвышэйшыя галінкі, выкінуўшы слуп дыму ды іскраў. Більба ўцёк сваечасова!
Хутка святло вогнішча ледзь бачылася ўнізе — чырвоны праменьчык на далёкай чорнай падлозе. Яны ляцелі высока ў небе, уздымаючыся ўвесь час нібы па шырокіх кольцах гіганцкай спружыны. Палёт гэты Більба запомніў назаўсёды. Хобіт мат-ляўся, учапіўшыся ў гномавы шчыкалаткі, ды енчыў: «Мае рукі, рукі!» А Доры стагнаў: «Мае ногі, мае бедныя ногі!»
I ў лепшыя часы ў Більба ад вышыні круцілася галава. Яму рабілася дрэнна, нават калі ён глядзеў уніз з невялічкага адхону. I лесвіцы ён не любіў, і на дрэвы караскацца яму не даводзілася (і ад ваўкоў дагэтуль ніколі не ўцякаў). Так што можна ўявіць сабе, як цяпер круцілася яго галава! Ён матляўся, а ўнізе, далёка ўнізе (і проста пад ягонымі пяткамі), разаслалася цёмная зямля, дзе ў месяцовым святле час ад часу можна было заўважыць ці рачулку, ці падступны бок скалы.
Цьмяныя горныя пікі набліжаліся, залітыя белым святлом каменныя спічакі тырчэлі з чорных ценяў. Нягледзячы на лета, холад быў жудасны. Хобіт заплюшчыў вочы і запытаў сябе, ці доўга яшчэ ён пратрымаецца. Потым уявіў, што здарыцца, калі ён сарвецца. Яму зрабілася млосна.
Палёт скончыўся надта своечасова, бо Більбавы рукі ўжо зусім змярцвелі. Ён з вохканнем выпусціў гномавы шчыкалаткі ды плюхнуўся на цвёрдую й мулкую круглую платформу арлінага гняздоўя. Ляжаў Більба моўчкі, і ў галаве яго блыталіся здзіўленне ад раптоўнага выратавання з агню ды жах перад магчымасцю зваліцца ў глыбокія, змрочныя цені з кожнага боку пляцоўкі. Пасля жудасных прыгодаў апошніх трох дзён, ды яшчэ амаль на пусты страўнік, з галавой яго рабілася нешта дзіўнаватае. Ён знянацку для самога сябе зразумеў, што гаворыць уголас:
— Ну, цяпер я ведаю, што адчувае кавалак вяндліны, калі яго раптам відэльцам здымуць з патэльні ды вернуць на паліцу!
— Не, не ведаеш! — пачуў хобіт адказ Доры. — Таму што вяндліна разумее: раней ці пазней, а на патэльню ўсё роўна па-трапіць. Спадзяюся, з намі не так. I арол табе не відэлец!
— Не, не, зразумела! Зусім арол не лядзівец… вох, відэлец, я маю на ўвазе, — сказаў Більба, крыху ўзняўшыся ды зірнуўшы на арла, які прымасціўся непадалёк.
«Цікава, якую ж яшчэ бязглуздзіцу я нёс, — падумаў хобіт, — і ці пакрыўдзіўся арол?» Неразумна быть няветлівым з арлом, калі ты памерам з трусіка і забраўся ўначы ў арлінае гняздовішча.
Але арол толькі вастрыў дзюбу аб каменне ды папраўляў пер'е і ўвагі не звяртаў.
Праз нейкі час прыляцеў яшчэ адзін.
— Гаспадар загадвае табе прынесці палонных на Вялікую Паліцу! — пракрычаў ён і паляцеў прэч. Арол, які сядзеў на пляцоўцы, схапіў Доры ў кіпцюры ды панёс некуды ў цемру, пакінуўшы Більба ў самоце. Хобіту толькі і хапіла сілы, каб падзівіцца, што пасыльны арол меў на ўвазе пад «палоннымі». Адразу папаўзла думка: можа, раздзяруць на кавалкі ды зробяць вячэрай, калі надыдзе чарга?
Арол вярнуўся, схапіў Більба за вопратку на спіне і ўзняўся. Ляцець давялося нядоўга. Вельмі хутка Більба ўжо ляжаў і калаціўся са страху на шырокай пляцоўцы на схіле гары. Да яе немагчыма было дабрацца ні зверху, ні знізу, калі ты лётаць не здольны, і сцежачкі аніякай з яе не ішло — жадаеш уцячы, скачы з адхону! Адразу і ўсе сябры знайшліся: сядзелі, прыхіліўшыся спінамі да скалы. Гаспадар Арлоў таксама быў тут і размаўляў з Гэндальфам.
- Предыдущая
- 22/61
- Следующая